Дэлегаты VI з’езда беларусаў свету заклікалі ўлады вызваліць палітзняволеных

Дэлегаты VI з’езда беларусаў свету, які прайшоў  у Мінску 23—24 ліпеня пад эгідай міжнароднай грамадскай арганізацыі “ЗБС “Бацькаўшчына”, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітзняволеных. Пра гэта гаворыцца ў прынятай на з’ездзе калектыўнай заяве “Аб акце добрай волі”.

У заяве гаворыцца, што клопат грамадзян пра будучыню сваёй краіны — гэта нармальная з’ява, якая заслугоўвае пашаны і павагі. “Натуральным з’яўляецца тое, што не ўсе людзі аднолькава ацэньваюць розныя дзеянні ўлады, найперш тыя, якія датычацца пытанняў унутранай і замежнай палітыкі, перспектыў захавання незалежнасці краіны”, — адзначаецца ў дакуменце.

Яго аўтары падкрэсліваюць: “Моцная ўлада, упэўненая ў сваёй слушнасці, вядзе дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі”.

“На жаль, у Беларусі і сёння ёсць людзі, пазбаўленыя свабоды за свае палітычныя перакананні, якія не супадаюць з афіцыйным меркаваннем, і не маюць магчымасці ўдзельнічаць у такім дыялогу”, — адзначылі аўтары заявы, дадаўшы, што міжнародная супольнасць называе такіх людзей палітычнымі зняволенымі.

“У пабудове моцнай незалежнай Беларусі вельмі важнымі з’яўляюцца адзінства нацыі, разуменне ўсімі грамадзянамі каштоўнасцяў дэмакратыі і суверэнітэту, — сказана ў прынятым дакуменце. — Улада павінна аб’ядноўваць людзей, быць справядлівай і добразычлівай да ўсіх грамадзян краіны незалежна ад іх палітычных поглядаў. Жорсткасць не стварае, а разбурае”.

“Мы заклікаем улады Беларусі зрабіць акт добрай волі і вызваліць з месцаў зняволення людзей, якія знаходзяцца там у пакаранне за свае палітычныя перакананні. Мы ўпэўненыя, што такія дзеянні кіраўніцтва краіны будуць пазітыўна ацэненыя народам Беларусі і міжнароднай супольнасцю”, — рэзюмавалі аўтары заявы.

belapan.com

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.