Віцебчукі далучыліся да “Тыдня Салідарнасці”
Пад час правядзення мерапрыемстваў народнага Рэферэндума у Віцебску 24 ліпеня адбылася акцыя ў межах кампаніі “Тыдзень Палітвязня”, ініцыяванай Камітэтам “Салідарнасць”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства падпісалі паштоўкі ў падтрымку палітычных зняволеных.
Алена Фаміна, прадстаўнік Камітэта “Салідарнасць”:
- Мне вельмі шмат выпадае камунікаваць з людзмі пад час выбарчых кампаній і ў штодзённым жыцці. Арганізуючы акцыі падтрымкі палітвязняў, варта адзначыць, што ў нашай краіне знаходзіцца мала абыякавых да гэтай праблемы людзей. Людзі спачуваюць родным і блізкім палітзняволеных, калі спрабуюць паставіць сябе на іх месца. Тым болей, што людзі апынуліся за кратамі, калі змагаліся за правы і свабоду іншых.
Хацелася бы падзякваць ўсім, хто падтрымлівае ў гэты час вязняў, нават маральна, і спадзяюся, неўзабаве прыйдзе час, калі мы зможам адкрыта падтрымліваць людзей, якім патрэбна падтрымка.
Лявон Аляхновіч: “Кожны, салідарны жыхар Беларусі павінен маральна падтрымліваць палітзняволеных, тых, хто знаходзіцца ў няволі за абарону справядлівасці і грамадзянскіх правоў.”
Уладзімір Малахоўкі: “Я не магу заставацца ў баку, калі ведаеш, што гэтыя людзі сядзяць у турме. Асабліва як ведаеш, што яны зусім гэтага не заслугоўваюць і павінны быць на свабодзе побач з намі і сваімі сем’ямі.”
Піванос Антаніна: “Акцыі падтрымкі палітвязняў варта праводзіць ня толькі раз на год, а хаця бы на месяц. Абавязкова да таго часу, як апошні вязень не выйдзе на свабоду.”
Post new comment