5 прычын напісаць Аліневічу: каб даведацца пра мужнасць

"Падчас знаходжання ў СІЗА КДБ разам з іншымі вязнямі Ігар зазнаў катаванні. Перад тым, як яго перавялі ў іншы СІЗА — па вул. Валадарскага ў Менску, маладому чалавеку прапаноўвалі працаваць на ўлады ў якасці хакера, ад чаго той катэгарычна адмовіўся. Па словах маці Ігара, ён адмаўляўся ад супрацоўніцтва з КДБ тройчы, і менавіта за гэта на самай справе і трапіў пад крымінальны пераслед..."

 

Паглядзі фільм "Асуджаны быць свабодным" і даведайся больш пра Ігара Аліневіча

Ігар Аліневіч  нарадзіўся 24 верасьня 1983 года. Пасьля сярэдняй школы скончыў універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па спецыяльнасьці інжынер-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расійска-беларускім спадарожнікам. Падчас вучобы зрабіў перапынак на год, каб папрацаваць на круізным лайнеры ў Карыбскім моры, што дапамагло пабачыць іншыя краіны і ўдасканаліць веды ў замежных мовах. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва — анархісцкага руху, чытаў працы і вывучаў жыццё ягоных асновапаложнікаў, тэарэтыкаў і практыкаў: Бакуніна, Крапоткіна, Нестара Махно і іншых. Знаёмыя Ігара называюць яго інтэлектуалам і надзвычай цікавым чалавекам. Сам ён лічыць сябе анархістам і заявіў на судзе, што не адмаўляецца ад сваіх поглядаў.

Храналогія перасьледу

Затрыманы сілавікамі ў цывільным 28 лістапада ў 2010 года ў Маскве, Ігар Аліневіч быў вывезены імі ў невядомым накірунку, і толькі праз суткі стала вядома пра яго знаходжанне ў СІЗА КДБ у Менску.

27 траўня 2011 года суд Заводскага раёна Менска пакараў Ігара 8 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён быў абвінавачаны паводле часткі 2 артыкула 339 КК РБ (хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і частак 2 і 3 артыкула 218 КК (пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).

Першапачаткова яго абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) па эпізодах нападу на расійскую амбасаду ў ноч з 30 на 31 жніўня 2010 года, а таксама за ўдзел у акцыі каля Генштаба Узброеных сіл Беларусі 19 верасьня 2009 года. Затым абвінавачанне было пашырана: акрамя эпізоду па Генштабу, Аліневічу інкрымінавалі напады на казіно «Шангры Ла», на офіс банка «Масква-Мінск» 31 траўня 2010 года, на расійскую амбасаду 30 жніўня 2010 года і на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсьціна 6 верасня 2010 года.

Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што суд над Ігарам Аліневічам і іншымі фігурантамі справы адбываўся з шэрагам парушэнняў, і таму зьняволеных па гэтай справе нельга лічыць законна асуджанымі. Так, затрыманне Ігара Аліневіча ў Маскве і далейшая перавозка яго ў СІЗА КДБ у Менск адбываліся з парушэннем устаноўленых працэдураў, у тым ліку працэдуры эсктрадыцыі беларускіх грамадзянаў з Расійскай Федэрацыі. Пры затрыманні ён быў пазбаўлены магчымасьці атрымаць дапамогу з боку адваката і, такім чынам, магчымасьці абскардзіць затрыманне. Цягам папярэдняга сьледства да абвінавачаных ужываліся псіхалагічны ціск і катаванні. Падчас судовага разьбіральніцтва не выконваўся прынцып роўнасці бакоў датычна прадстаўлення доказаў. Судом часьцяком не задавальняліся абгрунтаваныя хадайніцтвы абароны, у тым ліку адносна допыту сведак, і гэта ўплывала на аб’ектыўнасць разгляду справы, сведчыла пра абвінаваўчы ўхіл судовага працэсу ў цэлым.

Падчас знаходжання ў СІЗА КДБ разам з іншымі вязьнямі Ігар зазнаў катаванні. Перад тым, як яго перавялі ў іншы СІЗА — па вул. Валадарскага ў Менску, маладому чалавеку прапаноўвалі працаваць на ўлады ў якасьці хакера, ад чаго той катэгарычна адмовіўся. Па словах маці Ігара, ён адмаўляўся ад супрацоўніцтва з КДБ тройчы, і менавіта за гэта на самай справе і трапіў пад крымінальны перасьлед.

Зараз адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі г. Наваполацка (Віцебская вобласьць).//http://padtrymka.16mb.com

 

Напішы Ігару Аліневічу: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калёнія № 10


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.