развітанне з Віктарам Івашчкевічам пачнецца ў суботу аб 11-й гадзіне
Віктара Івашкевіча пахаваюць у суботу 5 кастрычніка на Паўночных могілках.
Паніхіда па нябожчыку распачнецца аб 11-й гадзіне ў рытуальнай зале на Альшэўскага, 12. Тамсама ад 12.00 да 14.00 адбудзецца развітанне. А 14.00 труна з целам выправіцца ў апошнюю дарогу на клады.
Нагадаем, што Віктар Івашкевіч памёр 3 кастрычніка на 55-м годзе жыцьця ў 9-й лякарні Менска, дзе быў у аддзяленьні трансплянталёгіі ў рэанімацыі.
У Віктара Івашкевіча засталіся жонка і дарослы сын.
*Віктар Івашкевіч ад пачатку 1980-х гадоў удзельнічаў у моладзевым нацыянальным руху, быў удзельнікам "Майстроўні", "Талакі". З 1988 году — у Беларускім народным фронце. Як рэдактар газеты "Рабочы" ў кастрычніку 2002 года Івашкевіч быў асуджаны на два гады абмежавання волі. Прычынай стаў артыкул "Злодзей павінен сядзець у турме", у якім пракуратура ўбачыла паклёп на кіраўніка краіны.
Да 2009 года ён быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, да лютага 2011 года — кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ.
Post new comment