Дзмітрый Дрозд: “Мне падаецца, што кніга станецца неверагодна цікавай”
У жніўні-верасні споўнілася 2 гады, як асноўная маса палітычных вязняў, асуджаных за ўдзел у Плошчы-2010, выйшлі на волю. Пра тое, чым запомніліся гэтыя два гады піша былы вязень, гісторык-архівіст Дзмітрый Дрозд.
Гадавіну вызвалення святкаваў у адзіноце на вакзалах і аэрапортах чатырох сталіц паміж пераездамі і пералётамі”
Свята пачалося ў Стакгольму. Быў у гасцях у Вітольда Ханецкага. Прабыў у яго блізу дзесяці дзён. Жылі ў вагончыку на колах, больш як за 400 кіламетраў на Поўнач ад Шведскай сталіцы. Калі б яшчэ крыху, то дасяглі бы Паўночны Падканцавосны круг. Мы заўжды пераязджалі з месца на месца, наведалі абсалютна глухія і нават дзікія месцы, дзе пабачыць мядзведзя ці лася – справа звычайная. Ваду піць магчыма наўпрост з рэк ці вазёр. Увогуле, Швэцыя – цуоўная краіна, але і тэма для асобнай размовы. Як людзі ўмеюць так жыць і працаваць?!
Потым самалётам я пераляцеў да Рыгі, адтуль аўтобусам – да Вільні, а потым ужо цягніком – да Мінску.
“На пытанне, што ў цябе з працай, адказваю: я сам сабе праца”
Гэта цяжка патлумачыць нават маёй маці. Яна ўпэўнена, што калі ў чалавека няма запіса ў працоўнай кніжцы, ён – беспрацоўны. Для мяне гэта цалкам несправядліва. У 2011 годзе пад час суду, я прасіў даць мне любы тэрмін, толькі не пазбаўляць свабоды. То бок пакінуць магчымасць працаваць у архівах. Тады я атрымаў 3 гады – для мяне гэта азначала надыход прабелмаў з сапраўднай працай, як гісторыка. У турме можна пісаць вершы і раманы, але толькі не сур’ёзныя навуковыя працы. Дзяржава вырашыла, што я прынясу больш карысці, калі буду перацягваць бярвенні з месца на месца. Калі выйшаў на волю, адчуў, быццам з ланцугу сарваўся, жадаў жыць на поўніцу – у першую чаргу ў палне працы.
За гэтыя два гады выйшла ажно дзве мае працы. Першая ў 2012 годзе – гэта другое выданне “Землеўласнікаў Мінскай губерніі 1861-1900”. За тыя 7 месяцаў, якія я правёў у зняволенні, усе 300 асобнікаў першага наклада былі распрададзены. Для другога выдання я зрабіў поўны імянны і геаграфічны ўказальнік, што было ня так проста, так як кожны з іх утрымліваў больш за 5000 найменаванняў. А літаральна на днях я забраў з выдавецтва другую кнігу “Землеўласнікі Мінскай губерніі 1900-1917”. Мне вядома, што гэта самы вялікі, з выдадзеных, спіс жыхароў Мінскай губерніі. У яго патрапіла больш за 20000 жыхароў.
Мае калегі былі здзіўлены, калі кніга, асабліва дзякуючы палітычнай салідарнасці, сталася бестсэлерам своеасаблівым. Яе хутка раскупілі, хаця мабыць палова з чытачоў не адкрывалі яе больш аднаго разу. Мабыць, пры іншай сыстэме кіравання гэтыя выданні маглі бы прынесці няблагі прыбытак.
“Варта яшчэ працягваць адукацыю”
Мінулы год адвучыўся ў Варшаўскім Універсытэце па Праграме Каліноўскага, нешта кшталту другой вышэйшай адукацыі.
Мне пашасціла, што ў Варшаве выдатныя архівы: Галоўны архіў старых актаў, дзе я прабавіў не адзін дзясятак гадзін. Там створаны ідэальныя ўмовы для даследнікаў. За сэзон са жніўня 2012 па чэрвень 2013 я зрабіў больш за 20000 фотаздымкаў! Напэўна падаецца гэта проста неверагодным. Пераважная большасць дакумантаў з фонда Радзівілаў, які захоўваецца ў Варшаве. Перавадная большасць дакумантаў па гісторыі нашай краіны, пра нашых магнатаў, сялянаў, пра нашыя гарады і вёскі. Неверагодна цікавыя матэрыялы не сталіся пакуль набыткам Беларусі, аднакш мабыць і на шчасце… Іх не адправілі ў макулатуру, як фонды Магілеўскага архіва і не згарэлі пад час Другой Сусветнай вайны. Там жа яны захавался практычна ў ідэальным стане. Цяпер планую выданне гэтай копіі на DVD-дыску. Мабыць нават на адным. Атрымаў адмысловы дазвол ад дырэктара AGAD. Мне здаецца, што гэтая праца будзе вельмі цікавай і карыснай беларускім гісторыкам, бо ня кожны з якіх можа паехаць за патрэбным дакумантам у Варшаву.
“Я не зусім задаволены маёй галоўнай кнігай, якую пісаў усё жыццё”
На дадзены момант практычна гатовы макет маёй галоўнай кнігі. Гэта кніга вергаў “Зарэчча”. Яна аб’яднала пад адной вокладкай серыю лепшых маех фотаздымкаў з серыі “Веды вады”. Выданне гэтай кнігі пранеслася пакуль у будучыню, з-за таго, што ўсе выданні выпадае рабіць на ўласныя грошы. Хаця яшчэ ў юнацтве я быў упэўнены, што выдам яе ў 40 год.
І вершы і фотаздымкі – гэта тое, чым я жыў з 14-і гадоў. Праўда ў нейкі момант вершы саступілі месца прозе.
Я нават атрымаў шмат станоўчых водгукаў на мае артыкулы (магу адзначыць напрыклад Ірыну Халіп ці Язэпа Янушкевіча), казалі што я нават нечакана, нейк з нуля, уварваўся ў публіцыстыку. Хаця яшчэ ў маладосці апроч вершаў я пісаў апвяданні, напрыклад “Мумія з беларускім пашпартам”, і артыкулы, у тым ліку і літаратуразнаўчыя “Рэформа рыфмы”. Маім першым палітычным артыкулам стаўся “Дзень нацыяналнай ганьбы”, напісаны ў 2006 годзе.
Мае вершы напэўна неўзабаве пабачыць свет, бо Аляксандар Федута зараз рыхтуе анталогію творчасці палітычных вязняў.
Мне падаецца, што гэта будзе неверагодна цікавае выданне. Яно пакажа, якія разнастайныя, творчыя і цікавыя людзі займаюцца ў Беларусі палітыкай, сядзелі за Плошчу ў 2010 годзе. Тым болей, што амаль палова з вязняў нешта пісала.
На жаль, аднаго, як мне падаецца, самага таленавітага – Арцёма Грыбкова ўжо няма сярод жывых. Напэўна, паэты больш тонка, чым іншыя адчуваюць ілжывасць, здарду і іншыя злыя бакі жыцця.
Post new comment