Разам “За дранікамі”

Магілёўскія дэмакраты падаюць добры прыклад яднання усіх дэмакратычных актывістаў для абмеркавання вострых пытанняў. Яны ініцыявалі фармат  рэгулярных сустрэч “За дранікамі” якія на бліжэйшы час вырашана зрабіць рэгулярнымі.

8 кастрычніка на сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася першая такая нефармальная сустрэча. Сабралісь не менш за два дзесяткі чалавек, прадстаўнікоў амаль усіх дэмакратычных партый і грамацкіх арганізацый. Абмеркоўвалі бадай ці не самае рэзананснае пытанне ў міжнародным жыцці нашай краіны – “Канфлікт Беларуськалія з Уралкаліем. Рынкавыя паводзіны або дзяржаўна-алігархічныя разборкі”.

Амаль усе прысутныя выказалі свой погляд на канфлікт дзвух дзяржаў, ад якога ў першаю чаргу пакутвае беларускі бок. А гэта значыць пакутваюць простыя жыхары нашай краіны, адчуваючы, у той ці іншай меры, гэты канфлікт на сваей кішэні ці страўніку.

Не ўсе думкі супадалі. Але амаль усе пагадзіліся з тым, што гэта яскравы прыклад наменклатурна-алігархічных разборак дзвух аўтарытарных дзяржаў. І рацэпт ад недапушчальнасці такіх выпадкаў у будучым можа быць толькі адзін. Змена, праз дэмакратычныя  выбары, існучай аўтакратычнай улады на дэмакратычную.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.