У Мінску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам
Пасля чаканага але досыць раптоўнага ранішняга вызвалення з Купінскай "хіміі", лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Павал Севярынец, прыбыў на халодны і напоўнены сябрамі, паплечнікамі і супрацоўнікамі розных ворганаў, Мінскі вакзал. Пасля кароткага адпачынку, палітык зладзіў прэсавую канферэнцыю, якая плаўна перайшла ў сяброўскую сустрэчы на сядзібе Партыі БНФ.
З першага погляду было бачна, што нягледзячы на доўгае зняволенне, Севярынец не разгубіў свайго непарушнага аптымізму, веры і добрай фізычнай формы. За амаль гадзінную сустрэчы палітык распавёў пра самыя складаныя і радасныя моманты зняволення, акалічнасці крымінальнай справы "19 снежня" і падзяліўся бліжэйшымі планамі...
Вашай увазе відэа з сустрэчы.
Post new comment