СУСТРЭНЬМА ЮРЫЯ РУБЦОВА 6 ЛІСТАПАДА

6-га лістапада а 15-й гадзіне мусіць выйсці на свабоду, затрыманы трыма днямі раней, падчас санкцыянаванага шэсця "Дзяды" у Мінску, Юрый Рубцоў. Прафсаюзны актывіст з Гомля, Рубцоў апрануў на швэдар майку з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!", за што і быў затрыманым супрацоўнікамі міліцыі пасля завяршэння жалобнага шэсця і мітынга ва ўрочышчы Курапаты. На ўдзельніка акцыі быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, быццам за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якія патрабавалі зняць майку з "абуральным" на іх думку зместам.
 

У панядзелак, 4 лістапада, Юрый Рубцоў быў асуджаны суддзём Дзмітрыем Паўлічэнкам на 3 сутак адміністратыўнага арышту. Сустрэць спадара Рубцова варта будзе ў сераду, 6-га лістапада а 15й гадзіне, па адрэсе: г. Мінск, зав. Акрэсціна 36. Па спасылцы магчыма дазнацца найбольш зручны для вас шлях.

Будзьма салідарнымі!

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.