Вуліцы Каліноўскага ў Брэсце быць?
У Брэсце стартавала кампанія за наданне імя кіраўніка нацыянальнага паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Кастуся Каліноўскага адной з новых вуліц горада. Пакуль грамадскасць з пераменным поспехам імкнецца ўшанаваць памяць гераічнаму чыну папярэднікаў, стыпендыянт Праграмы Каліноўскага, Яўген Скрабец вырашыў паспрабаваць вось такім досыць нестандартным чынам адзначыць круглую гадавіну паўстання.
"Сёлета адзначаецца 150 гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Тым болей, што Берасце (горад і крэпасць) былі непаспрэдна звязаны з падзеямі паўстання (адбываліся рэйды інсургентаў у ваколіцах гораду, удзельнікі адбывалі пакаранне ў мясцовай турме, якая месцілася ў Крэпасці). Варта адзначыць, што наданне назвы новай вуліцы не звязана з перайменаваннем старой, таму бюджэт гораду не панясе дадатковых выдаткаў." - адзначыў Яўген Скрабец.
Арганізатары кампаніі намагаюцца паўплываць на рашэнне Брэсцкага Гарвыканкама аб наданні імя Каліноўскага адной з новых гарадскіх вуліц. Гарадскія ўлады адзначылі, што прымуць канчатковае рашэнне ажно 20 снежня, пасля публічнай дыскусіі. Пакуль што, як стала вядома з афіцыйных крыніц, дзяржаўныя ўмы перабіраюць некалькі варыянтаў, сярод якіх такія арыгінальныя, як "Таможанная", "Заходняя" і інш.
Паўплываць на рашэнне Гарвыканкама ўдзельнікі акцыі паспрабуюць з дапамогай бамбардавання зваротамі непасрэдна ў дзяржаўную ўстанову, зборам подпісаў пад он-лайн петыцыяй, а таксама публікацыямі фотаздымкаў са стылізаванай шыльдай вуліцы Каліноўскага, каб зазначць грамадскую патрэбу ў наданні вуліцы адпаведнага імя. Акцыя мае працягнуцца да 20 снежня.
Post new comment