Эўропа пашырае магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю для беларускай моладзі

Стыпэндыяльная праграма пад назвай «Адкрытая Эўропа» (Open Europe Scholarship Scheme) ўзнікла   па ініцыятыве Эўрапейскай камісіі, якая дарачула яе ажыццяўленне  Паўночнай радзе міністраў— міжурадаваму каардынацыйнаму форуму скандынаўскіх краінаў. Фонд у 3,6 мільёна эўра выдзелены выключна  на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў, якія выкажуць жаданне атрымаць адукацыю ў эўрапейскіх універсітэтах і вярнуцца пасля іх заканчэння ў Беларусь.

 

Праграмамае за мэту садзейнічаць развіццю дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі шляхам прадстаўлення маладым людзям доступу да неідыялагізаванай вышэйшай адукацыі згодна агульнапрызнаным міжнародным акадэмічным стандартам. Плануецца, што выпускнікі праграмы пасля вяртання на радзіму змогуць унесці свой укад у дэмакратызацыю краіны.

 

Першы набор на праграму адбыўся ў 2011 годзе, зараз аб’яўлены другі набор.

 

Каб мець магчымасць атрымаць стыпендыю(яна пакрывае кошты навучання, кошты ўтрымання 1000 эўра на месяц для адной асобы, ды выдаткі на дарогу) кандыдат павінен быць грамадзянінам Беларусі і мець на мэту атрыманне ступені бакалаўра ці магістра ва універсітэце адной з еўрапейскіх краін.

Прыярытэтнымі галінамі з’яўляюцца: права, эканоміка і сацыяльныя навукі, бізнэс адукацыя, прыродазнаўства, медыцына, інжынерыя, але прымаюцца заяўкі і ў іншых галінах.

Падача заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт і на стыпендыю - гэта два асобныя працэсы. Універсітэты абіраюць студэнтаў згодна іх акадэмічным здольнасцям і веданню мовы, у той час як стыпендыі выдзяляюцца на аснове матывацыі. Падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі можна паралельна з паступленнем ва ўніверсітэт.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, праезд і пражыванне ад пачатку да канца перыяду навучання.

Каб атрымаць стыпендыю трэба:

·         1. Абраць ад аднаго да трох універсітэтаў і праграму згодна вашым цікаўнасцям. Калі вы абіраеце два ўніверсітэты то яны павінны быць у розных краінах (калі тры, то два могуць быць у адной краіне).

·         2. Запоўніць онлайн форму на атрыманне стыпендыі праз лінк My Page на сайце праграмы і даслаць да 6 снежня 2013. Формы заяўкі якія паступяць пазней за дату дэдлайну будуць перанесеныя на наступны перыяд размеркавання стыпендый.

·         3. Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор будуць запрошаны на інтэрвью у Вільне, якое мае адбыцца з 13 па 26 студзеня 2014. Запрашэнне будзе даслана на скрыню праз My Page. Апліканты, што не прайшлі адбор атрымаюць ліст з паведамленнем аб гэтым.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.