Марына Лобава: "Ізаляцыя ў час інфармацыі"

Ужо паўтары месяцы маці палітвязня Эдуарда Лобава не атрымлівае аніякіх звестак ад сына. Няма ні лістоў ні званкоў ад вязня івацэвіцкай калоніі. Маці палітвязня, Марына Лобава не выключае, што ён можа зноў знаходзіцца ў карцэры. Падобныя выпадкі ўжо адбываліся цягам года.

- Хто ведае, чаму няма звестак. Мы мала што ведаем. Вунь, як сказаў Францкевіч, калі выйшаў, што той быў у ШЫЗА. А мне Эдуард пра гэта нічога не казаў. Магчыма, не хоча каб я хвалявалая проста. Пасля ўжо спытала, чаму не паведаміў, дык ён кажа, што гэта не вельмі істотна, таму і не сказаў. Увогуле канешне дзіўна, што ў наш час развіцця камунікацый і тэхналогій немагчыма атрымаць звесткі пра лёс чалавека, асабліва калі гэта твой сын. Такое ўражанне складаецца, што сына не толькі хочуць пакараць за ягоную дзейнасць, але яшчэ і ізаляваць ад усякай інфармацыі, пакінуўшы сам на сам з турэмнымі рэаліямі. - кажа Марына Лобава

 

Сустаршыня «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў асуджаны да 4 гадоў зняволення разам са Змітром Дашкевічам за нібыта збіццё мінакоў. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Актывісты ў судзе казалі пра правакацыю спэцслужбаў. Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады, потым яму працягнулі тэрмін яшчэ на год. Нядаўна Зміцер Дашкевіч вызваліўся. Палітвязень Эдуард Лобаў працягвае знаходзіцца ў івацэвіцкай калёніі. Вядома, што ён адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаванні.

Напісаць хлапцу можна па адрэсе: 225295, Віцебская вобл., Івацэвічы 5, а/с 20, ПК 22

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.