Каліноўцы салідарныя з Украінцамі
Днямі у шматлікіх гарадах Украіны праходзяць грамадзянскія акцыі пратэсту супраць палітыкі ўрада Януковіча, скіраванай на шчыльную эканамічную і палітычную супрацу з Расейскай Федэрацыі. Выбух незадавалнення прыйшоўся на нядаўні Саміт краін Усходнягя Партнэрства, калі прэзыдэнт Януковіч адкрыта высказаўся аб будучым непадпісанні прагназаваных гандлёвых пагадненняў з Еўрапескім Саюзам.
Тым часам беларускія студэнты ў Польшчы не застаюцца ў баку ад падзей у суседняй краіне і арганізоўваюць акцыі салідарнасці з украінцамі, якія штодня выходзяць на акцыі пратэсту, патрабуючы перагляду гандёлвай палітыкі краіны і адстаўкі ўрада Януковіча.
Андусь Крэчка, стэпендыянт Праграмы Каліноўскага, які цяпер навучаецца ў Шчэцыне, прыняў ўдзел у арганізацыі адной з акцый салідарнасці.
"Шмат беларусаў прымалі ўдзел і ў падзеях Майдану ў Кіеве ў 2004 годзе. І зараз мы не можам заставацца ў баку ад палітычных падзеў ва Ўкраіне. Як ніяк мы суседзі ва Ўсходняй Еўропе і нам разам нялёгка жывецца побач з суседняй Расейскай Федэрацыяй. Таму мяркуею, што беларусу мусяць хоць як сёння спрабаваць звяртаць увагу на праблемы Украіны, бо чым болей будзе свабоды там, тым больш шанцаў і у Беларусі стаць на больш дэмакратычны шлях. У нашай акцыі, у Шчэцыне, прынялі ўдзел мясцовыя студэнты, палітыкі, грамадзкія дзеячы. Падзею асвятлялі і журналісты. З'ехаўшы на навучанне зараз сам стараюся заставацца грамадска актыўным чалавекам. Спадзяюся, што і ў украінцаў усё атрымаецца." - зазначыў Андрусь Крэчка
Post new comment