Кіраўнік праграмы Каліноўскага ўганараваны прэміяй імя Ежы Гедройца
Кіраўнік праграмы Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі стаў сёлета Лаўрэатам прэміі газэты Rzeczpospolita імя Ежы Гедройца. Урачыстая цырымонія з удзелам прэзыдэнта Польшчы, Браніслава Камароўскага, адбылася ў Варшаўскім палацы Красінскіх.
Прэмія імя Ежы Гедройца (ня блытаць з беларускай літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца), народжанага ў Менску легендарнага рэдактара парыскага часопісу «Культура», прызначаецца за заслугі перад нацыянальнымі інтарэсамі Польшчы, асабліва за падтрыманьне добрых кантактаў з народамі Ўсходняй Эўропы.
Нагадаем, што Праграма Каліноўскага была запачаткавана ў 2006-м годзе, у адказ на масавыя выключэнні па палітычных матывах з беларускіх ВНУ студэнтаў, затрыманых пад час правядзення прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. За 7 гадоў існавання праграмы некалькі сотняў беларускіх маладзёнаў, пазбаўленых магчымасці навучацца на радзіме, здолелі атрымаць вартасную адукацыю ў Польшчы.
У стварэнні матэрыяла выкарыстана інфармацыя з svaboda.org
Post new comment