Яроменка накіроўваюць у турму

Непасрэдна пасля адзначэння Дня правоў чалавека, 11 снежня, моладзевы актывіст, Уладзімер Яроменак, мае з'явіцца ў Прешамайскі РУУС г. Мінска, для далейшага накіравання ў турму №1 на вул. Валадарскага. Суд Першамайскага раёна г. Мінска прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні прэвентыўнага нагляда, усталяванага над Яроменкам, пасля датэрміновага вызвалення. Пад арыштам, паводле судовага рашэння, Яроменак мусіць правесці 3 месяцы. Атрымліваецца, што ён мусіць выйсці на волю 3 сакавіка 2014 года. Справа Яроменка ўскладняецца толькі тым, што пакуль ён будзе адбываць арышт, на волі застанецца ягоная цяжарня жонка.

Нагадаем, што Уладзімер Яроменак быў фігурантам справы аб "масвых бясчынствах" пад час прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года і быў асуджаны да 3 гадоў зняволення. Але ў жніўні 2011 года, Яроменак быў вызвалены датэрмінова, пасля чаго над ім быў усталяваны нагляд, за парушэнне якога цяпер актывіста змесцяць пад варту.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.