Дашкевіч: "Турэмная літаратура - ключ да разумення нашай сытуацыі"
Днямі ў Мінску адбылося ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча, заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам сумесна з беларускай рэдакцыяй Радыё "Свабода".
Некалькі месяцаў прадстаўнічае журы, склаўшаеся з народнага паэта Беларусі Уладзімера Някляева, літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты, дырэктара беларускай службы Радыё "Свабода" Аляксандра Лукашука, журналісткі Ганны Соўсь і перакладчыка Лявона Баршчэўскага пераглядала цэлы шэраг твораў, напісаных ад зімы 2010 года ажно да сёняшняга дня. На суд журы быў прадстаўлены цэлы вянок твораў Ірыны Халіп, Ігара Аленевіча, Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча і інш.
"Сёння турэмная літаратура з'яўляецца ўнёскам не толькі ў беларускую літаратуру, але і ў разуменне сёняшняе сытуацыі ў Беларусі. Кожны твор, прадстаўлены на суд журы, уяўляў сабой досыць дасціпнае асэнсаванне таго не толькі "Чаму" але і "Для Чаго" абмежаванне свабоды прыйшло ў жыццё не толькі чалавека але і агулам, беларускага народа." - адзначыў Зміцер Дашкевіч.
Увыніку ганаровую прэмію журы аддало аўтару кнігі "Еду в Магадан" Ігару Аленевічу.
"Вельмі рады, што прэмію атрымаў Ігар Аленевіч, зрэшты. Хоць і кожны аўтар быў варты гэткае сумнае прэміі, але спадзяюся, што ўганараванне прыдасць сілаў хлапцу і дасць годна вытрымаць той тэрмін, які яму яшчэ даведзецца адседзець за кратамі. Спадзяюся, што творы, якія маюць неўзабаве быць надрукаваныя: перадусім "Гумовы тапак" Змітра Дашкевіча і мае нататкі і кніга Анатоля Лябедзька дапамогуць скарыстацца нашым досыць багатым жыццёвым досведам і зрабіць свае высновы."
Напісаць Ігару магчыма па адрэсе:
211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10
Post new comment