Сям'і ад сям'і. Мы Разам!
Фундацыя “Мы Разам” сумесна з Камітэтам “Салідарнасць” праводзіць калядную акцыю падтрымкі рэпрэсаваных сем’яў з Беларусі.
"На сённяшні дзень беларуская сям’я знаходзіцца ў цяжкіх абставінах праз эканамічныя, сацыяльныя, бытавыя і палітычныя абставіны. Асаблівы ціск на сабе адчуваюць сем’і палітзняволеных і рэпрэсаваных. На дапамогу ім як раз і накіравана акцыя "Ад сям'і да сям'і"
"У невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі сем'і рэпрэсаваных актывістаў знаходзяцца пад вялікім прэсінгам уладных структур. У выпадку страты працы, як рэпрэсіўнай меры за іншадумства і актыўнасць, актывістам амаль немагчыма ўладкавацца на новае месца працы. Сям'я застаецца без сродкаў для існавання. Гэтыя сем'і не застаюцца без салідарнай падтрымкі беларускіх праваабаронцаў, але салідарнасць звычайных людзей з краінаў-суседзяў з'яўляецца вельмі важнай і карыснай." - адзначыла старшыня Камітэта "Салідарнасць", Іна Кулей.
“Падобную сытуацыю палякі перажывалі ў 80-х гадах ХХ ст.,, у час калі палякі вялі барацьбу супраць камуністычнага рэжыма ў краіне. Таму не толькі на словах разумеюць моц салідарнасці і падтрымкі ў складаных умовах.” - адзначае прадстаўнік “Мы Разам”, Таццяна Іванова.
Ідэя дабрачыннай акцыі палягае ў аказанні дапамогі канкрэтнай беларускай сям’і. Арганізатары заклікаюць палякаў дасылаць школныя прылады, салодкія падарункі, цацкі, касметыку і інш. Важнай часткай з’яўляецца ліставанне: палякі, якія будуць дасылаць падарункі беларускім сем’ям прымацуюць і карткамі з зычэннямі, на якіх маюць атрымаць адказ ад адораных беларускіх сем’яў. На сайце www.myrazem.eu будуць змешчаны блізу 20 адрэсаў сем'яў рэпрэсаваных. Акцыя будзе цягнуцца ажно па 1 лютага 2014 года.
Арганізатарам акцыі важнае ўладкаванне ўзаемадапамогі паміж польскімі і беларускімі сем’ямі. "Гэтая акцыя – толькі пачатак цікавых сустрэч па абмене досведам." - адзначаюць арганізатары.
Post new comment