Дашкевіча выклікаюць у суд на 30 студзеня

Былому палітвязню, Змітру Дашкевічу прыйшла позва на разгяд справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў Першамайскім судзе на 30 снежня.

Зараз над Дашкевічам ўсталяваны прэвентыўны нагляд, паводле якога палітык мусіць двойчы на месяц адзначаца ў аддзяленні міліцыі, не наведваць пэўныя грамадскія месцы і ўстановы, а таксама ад 20-й гадзіны вечара і да 6-й ранку знайходзіцца дома.


"Прыйшла позва. За тое ж, за што наклалі парушэнне прэвентыўнага нагляда. Цяпер могуць даць альбо штраф альбо суткі. Сам я судовай сістэме не давяраю. І не думаю, што суд можа быць цяпер справядлівы. Тут бывае так: прызнаёш віну - штраф. Не прызнаёш - 15 сутак і ўсё. А працаваць трэба і жонка цяжарная. Вось, што за нялюдзкія ўмовы створаны?"

Гэтаксама Дашкевіч адзначыў, што маецца верагоднасць працягу нагляда над ім, альбо нават ускладнення ўмоў нагляда.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.