Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі заклікалі спыніць кровапраліцце ва Украіне.

Сёння распаўсюджаны адкрыты зварот да Еўрапарламенту, Еўракамісіі, Януковіча, Пуціна, лідараў апазіцыі ва Украіне і ўкраінскага народу, які заклікае спыніць гвалт і сумесна прыступіць да міратворчых дзеянняў, а затым здзейсніць рэальныя крокі да развязвання канфлікту. Падпісанты звароту ўпэўненыя ў тым, што асабістая прысутнасць прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і еўрапейскіх дзяржаў у Кіеве ў гэтыя дні будзе стрымліваць эскалацыю канфлікту. 

«У гэтыя дні, калі сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю сілаў супрацьстаяння, калі пачалося кровапраліцце, калі ў Кіеве ідуць вулічныя баі з прымяненнем зброі, мы не можам заставацца ў баку. Ўкраінскі народ - наш братэрскі народ, праблемы якога беларусы добра разумеюць. Супрацьстаянне ва Украіне і яго драматычная развязка, на нашу думку - гэта вынік дзеянняў улады, якая ўпарта ігнаруе патрабаванні свайго народа, цалкам страціла яго давер, улада, якая прымае абсурдныя законы і няўмольна рухаецца па шляху да ўсталявання дыктатуры ў краіне. На наш погляд, памылкі апазіцыйных палітыкаў і пратэстуючых таксама не спрыялі мірнаму развязванню сітуацыі.

Мы мяркуем, што кровапраліцце ва Украіне цяпер можна спыніць. Мы перакананыя, што спыненне гвалту і баявых дзеянняў не пагоршыць становішча пратэстуючых і не прывядзе да іх паразы. Бо пратэст моцны не гвалтоўнымі дзеяннямі, а вернасцю сваім прынцыпам, гатоўнасцю развязваць праблемы і самаарганізацыі, а гэтага, як мы ўжо бачылі, ва ўкраінскага народа не адбярэш!

Мы заклікаем палітыкаў і лідараў Майдану зрабіць усё, каб узяць сітуацыю пад кантроль і пераканаць мітынгоўцаў спыніць гвалт. Спыненне гвалту не азначае, што пратэстоўцы не змогуць абараняцца і будуць павінны пакінуць свае пазіцыі.

Мы заклікаем паўстанцаў весці перамовы з любымі здольнымі да дамоваў і дзеяздольнымі суб'ектамі, здольнымі кантраляваць сітуацыю нават на абмежаваных участках - у пэўнай прасторы ў тэатры вулічных дзеянняў, у сілавых структурах, у структурах дзяржаўнай улады.

Мы заклікаем народ Украіны не ставіцца да перамоўнага працэсу, да палітычных крокаў, якія сёння яшчэ магчымыя і эфектыўныя, як да «зацягвання часу». Гвалтоўныя дзеянні не прывядуць да хуткага развязвання праблемы, а толькі зробяць сітуацыю непадкантрольнай.

Мы заклікаем сілавыя структуры, улады Украіны пайсці на рэальны дыялог са сваім народам, нават калі патрабаванні народа здаюцца уладам непрымальнымі.

Мы заклікаем сілавікоў, міліцыю, а таксама ангажаваных дзяржавай дзеячаў спыніць пераслед, выкраданні, збіццё пратэстуючых.

Мы заклікаем ўсе бакі, так ці інакш задзейнічаныя ў развіцці палітычнага крызісу ва Украіне кансалідавацца і ўзяць на сябе міратворчую місію. Мы перакананыя ў тым, што асабістая прысутнасць прадстаўнікоў зацікаўленых у развязванні канфлікту краін ААН, міжнародных арганізацый у гэтыя дні ў Кіеве будзе выконваць ролю стрымліваючага эскалацыю фактара і дапаможа прадухіліць новыя і масавыя ахвяры».

Зварот падпісалі грамадскія актывісты Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Новікава, Святлана Каралёва, Валадар Цурпанаў, Аксана Шэлест, Марына Адамовіч, а таксама прадстаўнікі арганізацый «Цэнтр сацыяльных інавацый», «Ліга развіцця дэмакратыі», «Агенцтва гуманітарных тэхналогій», «ЕўраБеларусь», «Студэнцкая Рада», Цэнтр еўрапейскай трасфармацыі, ПЦ «Вясна», Цэнтр прававой трансфармацыі, ГА «Экадом», Камітэт «Салідарнасць», «Гомельскі дэмакратычная Форум», «Наша пакаленне», Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.