Паўла Вінаградава папярэдзілі аб магчымасці падаўжэння нагляда
Чарговы раз нечакана быў затрыманы і асуджаны ажно на 25 сутак былы палітвязень, які цяпер знаходзіцца пад прыветныўным наглядам, Павал Вінаградаў. Хлапец атрымаў нечакана вялікі тэрмін нагляда пасля выхаду з турмы, ажно 2 гады.
Гэтым разам напярэдадні 25 сакавіка, калі мае адбыцца традыцыйная акцыя ўшанавання абвяшчэння незалежнасці БНР, Павал разам з сябрам ехаў чарговы раз адзначацца ў аддзяленні міліцыі, дзе і быў раптоўна затрыманы і абвінавачаны ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
Ужо ў міліцыі Вінаградаву супрацоўнікі міліцыі паведамілі, каб рыхтаваўся да працягу дзеяння нагляда, нібыта за дрэнныя паводзіны і тое, што той ніяк "не перавыхоўваецца". Дагэтуль нагляд мусіў быць скончаны яшчэ ў красавіку, але цяпер напярэдадні Чэмпіянату света па хакеі ў Мінску, нагляд за Паўлам Вінаградавым можа быць падоўжаны на нявызначаны тэрмін.
Post new comment