У пятніцу адбудзецца прэзэнтацыя турэмных апавяданняў Дашкевіча
На сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39), у пятніцу 21 сакавіка а 18й гадзіне мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі былога палітзняволенага Змітра Дашкевіча "Чарвяк". Кніга сталася своеасаблівым зборнікам апавяданняў напісаных у турмах і калоніях з 2006 па 2013 гады.
Кніга выйшла ў Вільні. Выданне з цвёрдай вокладкай змяшчае 164 старонкі турэмнае прозы. У кнігу ўвайлі турэмныя творы мастацкай скіраванасці, без утрымання публіцыстыкі.
Post new comment