Выпускніка праграмы Каліноўскага выклікаюць у пракуратуру
Берасцейскага журналіста, выпускніка праграмы Каліноўскага, Яўгена Скрабца і яшчэ шэраг дэмакратычных актывістаў горада, у пятніцу, 21-га сакавіка выклікаюць у гарадскую пракуратуру. Людзям былі разасланыя позвы на якіх не была пазначана прычына такога раптоўнага выкліка.
"Цяжка ўявіць аб чым можа пайсці гаворка. Могуць папярэдзіць адносна ўдзела ў акцыях да гадавіны абвяшчэння БНР, а могуць і за журналісцкую дзейнасць папярэдзіць. Праўда ёсць верагоднасць, што жадаюць ізаляваць напярэдадні Дня Волі, каб у Мінск не наважыліся паехаць. Вунь, Паўла Вінарадава і іншых асудзілі напярэдадні... Адзін плюс, што паспеў заключыць дамову з адвакатаам і ў выпадку чаго, змагу атрымаць юрыдычную кансультацыю і дапамогу і ўсёткі дабяруся 25-га сакавіка да Міснку." - адзначыў Яўген Скрабец.
Post new comment