Нязломны кандыдат
Удзельнічаць у выбарах у Магілеве становіцца сапраўды небяспечнай справай. Здарэнне, якое адбылося з вядомым Магілеўскім дэмакратычным актывістам Аляксей Паўлоўскі, можна без перабольшвання назваць незвычайным.
У нядзелю, 16 сакавіка, Паўлоўскі распаўсюджваў на тэрыторыі выбарчай акругі, дзе з’яўляецца кандыдатам у мясцовы савет, перадвыбарчыя ўлеткі. Але гэты дзень аказаўся не зусім удалы для перадвыбарчай агітацыі. На Паўлоўскага напалі двое невядомых, бацька і сын, якія аказаліся вялікімі прыхільнікамі дзеючай улады. Старэйшы з іх быў к таму ж у не цвярозым стане. “Выбаршчыкі” праявілі сапраўдную агрэсію супраць дэмакратычнага актывіста. У выніку гэтага здарэння Аляксей атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Да гэтага часу наш сайт не аднаразова пісаў пра Аляксея Сямёнавіча. У Магілеве Паўлоўскі вядомы як чалавек з неабмежаванай энергіяй. Пад час кожнай выбарчай кампаніі ён без усялякай дапамогі збіраў па некалькі тысяч подпісаў за вылучэнне кандыдатаў розных узроўняў. Не аднаразова, як і гэтым разам, сам вылучаўся кандыдатам у дэпутаты. Яшчэ набыў сярод выбаршчыкаў вядомасць тым, што нестандартна падыходзіў да балючых праблемаў, паказваючы абсурднасць дзеянняў улады праз прадстаўленне іх у камічным выглядзе.
Многія ў Магілёве бачаць у выпадку прымянення гвалту да кандыдата ў дэпутаты сімвалічны знак падрыхтоўкі да выбараў, ён яскрава сведчыць, на якіх людзей абапіраецца сучасная ўлада.
Аляксей Сяменавіч Паўлоўскі, чалавек, які прайшоў праз многія суды, штрафы, адміністратыўныя арышты, шматлікія звальненні з працы за палітычную дзейнасць. Такімі прымітыўнымі дзеяннямі сапраўднага кандыдата ад народа спыніць немагчыма.
Post new comment