Дашкевіч: "З гэтым наглядам міліцыя можа па тры разы за ноч прыходзіць з праверкай"

Амаль год мінуў з вызвалення Змітра Дашкевіча з Гарадзенскай турмы. Ад самага часу вызвалення над Змітром быў усталяваны прывентыўны міліцэйскі нагляд. Паводле адпаведнага заканадаўства, Дашкевіч мае штодня знаходзіцца ва ўласнай хаце ад 20-й гадзіне да шостай ранку і двойчы на тыдзень адзначацца ў раённым аддзяленні міліцыі. 

"Такая форма кантролю, як міліцэйскі нагляд, страшэнна абмяжоўвае жыццё. Здаецца, што цябе ўжо ня лічаць вязнем ці зняволеным, але над табой вісіць заўжды пагроза маніпуляцыі ці зняволення. Наўпрост у пастарунку затрымаць напрыклад, як Паўла Вінаградава. Ці цэлую ноч званіць у дзверы, прыходзіц разы па тры, быццам бы я знікнуць куды хачу. Непакоіць гэта сапраўды страшэнна. А дома ў дадатак цяжарная жонка. І з працай заўжды праблемы, бо а 20-й трэба абвязкова быць у хаце." - скардзіцца Дашкевіч.

"У дадатак, у любы момант сам нагляд з прычыны фіксавання парушэнняў могуць лёгка падоўжыць. Ці зрабіць умовы нагляду больш жорсткімі." - дадаў палітык.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.