Алесь зноў з намі!
Праваабаронца Алесь Бяляцкі выйшоў на волю 21 чэрвеня. Для шматлікіх людзей, правы якіх бараніў Алесь, для яго паплечнікаў і аднадумцаў гэтая падзея стала сапраўдным святам.
“Гэта самая вялікая радасць сёння, - адзначыла кіраўніца Камітэта “Салідарнасьць” Іна Кулей.
Алеся Бяляцкага затрымалі 4 жніўня 2011 года. Шмат гадоў ён, як кіраўнік праваабарончага цэнтру ”Вясна”, збіраў грошы на дапамогу рэпрэсаваным і іх сем'ям. А ўлады яго звінавацілі ў нясплаце падаткаў і асудзілі на 4,5 года турмы.
Пасля амаль трох гадоў пазбаўлення волі, нарэшце ён трапіў пад амністыю у дзень уступлення ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Аб тым што ён раптоўна вызвалены, Алесь Бяляцкі паведаміў жонцы па тэлефоне з электрычцы па дарозе з Бабруйскай калоніі. На вакзале ў Менску Алеся сустрэлі воплескамі і букетам белых кветак.
“Менавіта тая падтрымка, якую я атрымліваў ад усіх вас, усё ўнутранае і міжнароднае ўмяшальніцтва з дня майго арышту прывялі да майго вызвалення сёння”, — сказаў Алесь Бяляцкі сустракаючым.
Краіны Еўрасаюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі назвалі Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.
23 чэрвеня ў офісе Праваабарончага цэнтру «Вясна» па адрасе Мяржынскага, 8-26, аб 11-й гадзіне распачнецца прэс-канфэрэнцыя кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Post new comment