Рок-музыкі з украінскіх барыкад

Тэма Украіны хвалюе беларусаў, асабліва калі ёсць магчымасць паразмаўляць з  тымі, хто можа расказаць пра сітуацыю ў краіне з першых вуснаў. Студэнтка факультэта журналістыкі Апольскага універсітэта па праграме Каліноўскага Кацярына Ерусалімская паразмаўляла з украінскімі рок-музыкамі, якія  прыехалі ў Мінск, каб  удзельнічаць 27 чэрвеня у беларускім фэсце «Купальскае кола».

Кацярына ведае гэтых хлопцаў з гурту «Тінь сонца»  яшчэ з часоў Майдана, калі  як  журналістка ездзіла ў гэту «гарачую кропку»  ў снежні 2013 года.

Аб існуючай  салідарнасці  паміж беларусамі і украінцамі Кацярына цікавілася  ў Сяргея  Васілюка,  кіраўніка  гурту:

- У той час, як у Расіі, з прычыны апошніх падзей, забароненыя выступ ўкраінскіх гуртоў, якія падтрымліваюць Майдан, Беларусь і Украіна па ранейшаму працягваюць супрацоўнічаць у культурным напрамку. Ці ёсць гэтаму прычыны, на ваш погляд?

- Не будзем казаць пра Расею, але чым Беларусь горш, скажам, за Польшчу? Наогул, гэта нармальна, калі ўкраінскія гурты граюць у суседзяў, у тым ліку ў Беларусі. Выступам на «Купальскім коле» абав'язаны арганізатарам, у дадзеным выпадку - Алесю Таболічу. Але ўпершыню ў Беларусі мы гралі яшчэ ў 2006 годзе на фестывалі «Эх, Рокнем!» у Мазыры. Гэта было наш першы выступ за мяжой.

Беларуская дзяржава і  беларускія людзі - гэта не адно і тое ж. Вядома, улада можа ўплываць на людзей і змяняць іх свядомасць. Але пры любым рэжыме застаюцца людзі верныя сваім ідэалам. За дзесяць гадоў зносін з беларусамі я прынцыповых змен у поглядах  людзей у горшы бок не заўважыў. Хто быў верны сваёй культуры і салідарны з нашай барацьбой, такім і застаўся. Прыемна, што сёння ў атрадах ўкраінскіх добраахвотнікаў Нацыянальнай Гвардыі ёсць блізка дзясятка беларусаў. Гэта нядзіўна. Я ўпэўнены, што калі б здарылася ў вас падобная гісторыя з Расеяй, нашы хлопцы гэтак жа стаялі на баку Беларусі, як цяпер беларусы дапамагаюць  абараняюць свабоду  Украіны.

- Раскажыце падрабязней , як вы бралі ўдзел у Еўрамайдане. У якасці каго? Выступалі, проста прыходзлі падтрымаць ці чымсьці дапамагалі ў якасці валанцёраў?

- І словам, і справай, і духам, і песняй. Да палітычных працэсаў ва Ўкраіне ставяцца па-рознаму, але я скажу так: гэта быў перыяд грандыёзнай кансалідацыі украінцаў, у тым ліку і кіяўлян, за змены ў нашай краіне - у першую чаргу супраць карупцыі, так як яна губіць нашу краіну. А музыкі з нашага гурту  як раз украінцы і пераважна кіяўляне. Інакш быць не магло. Мы прыносілі медыкаменты, часам даводзілася ўступаць у сілавое супрацьборства, абараняючы сваю тэрыторыю, даводзілася спяваць пад прыцэлам лазерных прамянёў. Часам бывала вельмі холадна, а самае жудаснае - гінулі людзі. Адным з першых загінуў беларус Міхаіл Жызнеўскі. Наогул, Рэвалюцыя Годнасці, як мы яе яшчэ называем, была самай крывавай і жорсткай у гісторыі незалежнай Украіны, акрамя таго, са ўсіх грамадскіх хваляванняў, яна была самай непрадказальнай. То поўнае зацішша, то страшныя баі. Мы да гэтага часу многае асэнсоўваем: і дзеянні былой улады, і дзеянні лідэраў апазіцыі, у рэшце рэшт і дзеянні простыхграмадзян.

- «Тінь Сонца» вядомая ва Украіне як прадстўнік так званага « казацкага року». Што гэта за напрамак у  рок-музыцы?

- Нашы кампазіцы – гэта рок-музыка рознай ступені цяжкасці (ад хэві да акустыкі), у якой вельмі важнае месца займаюць тэксты і патрыятычная накіраванасць. У нас розныя песні. Але галоўнае, мы гаворым тое, што думаем і не разлічваем на хуткі поспех за кошт лёгкіх тэкстаў для большасці. Ёсць свая філасофія, ёсць містыка і міфалогія, ёсць сувязь з гераічным мінулым, але ў асноўным гэта песні сучасных украінцаў, якія хочуць лепшага для свайго народу і сваёй краіны.

- Як вам падаецца сітуацыя, якая  існуе  на сённяшні дзень у Беларусі?

- У мяне няма поўнай карціны палітычнай сітуацыі ў Беларусі, каб рабіць нейкія прагнозы. Але магчыма я вас здзіўлю: мне здаецца, што ў параўнанні з Украінай ці Расеяй, у Беларусi, карупцыі няма, і гэта вельмі важнае ваша дасягненне, якое трэба берагчы. У нас, на жаль, яна пакуль застаецца ў велізарным жахлівым маштабе, нават пасля Майдана. Але мы будзем працягваць змагацца супраць і гэтай - ужо ўнутранай акупацыі.

А вам пажадаю галоўнага: заставайцеся беларусамі, размаўце па-беларуску. Я сустракаў многіх жыхароў, якія проста саромяцца гэта рабіць. Але ж за мову не садзяць! Думайце, як ператварыць Беларусь у магутную дзяржаву і ў вас усё атрымацца, як і ў нас, Мы будзем і далей  самымі  блізкімі суседзямі.

P.S.
Тым хто не трапіць на канцэрт у Мінску, можна паслухаць кампазіцыі гурта «Тінь сонца» на сайце www.sunshadow.com.ua. Паслухаць  можна і ў папулярных сацсетках VK і FB.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.