Свет салідарызаваўся ў непрыняцці cтаўлення Расіі да Украіны
Папулярнасць Расіі сярод жыхароў свету рэзка падае на фоне ўкраінскіх падзей. А рэйтынг даверу да яе лідара Уладзіміра Пуціна скарачаецца ў разы.
Пра гэта сведчаць вынікі даследавання Pew Research Center, праведзенага з 17 сакавіка па 5 чэрвеня гэтага года сярод жыхароў 44 краін.
Усяго было апытана 48,643 чалавек.
Апытанне паказала, што 43% людзей у свеце маюць негатыўнае меркаванне аб Расіі.
Тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглага пункту гледжання, 34%.
Больш за 6 з 10 жыхароў Польшчы, Германіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША маюць негатыўнае стаўленне да Расеі.
Фактычна ва ўсіх, акрамя адной, з гэтых краін негатыўнае стаўленне ўдвая ўзмацнілася за апошні год.
Пры гэтым толькі грэкі вылучаюцца на фоне іншых еўрапейцаў, бо іх стаўленне да Расіі з'яўляецца добрым — 35% маюць адмоўнае стаўленне да Расіі, 61% — станоўчае.
Стаўленне украінцаў да Расіі таксама ашаламляльна змянілася.
6 з 10 украінцаў ставяцца да Расіі няўхвальна, тады як у 2011 годзе такіх было толькі 11%.
Таксама Расія не карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў Блізкага Усходу. Тут больш за палову насельніцтва маюць негатыўнае стаўленне да яе.
Тое ж можна сказаць і пра жыхароў Лацінскай Амерыкі.
Па Азіі вось стаўленне значна адрозніваецца ў залежнасці ад краіны і рэлігіі.
Кітай — адна з нямногіх краін, дзе негатыўнае стаўленне да РФ наадварот скарацілася.
Афрыка найменш падобная да іншых рэгіёнаў у сваім стаўленні да Расеі. Тут большасць жыхароў, за выключэннем Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, даюць Расіі высокія ацэнкі, хоць многія людзі не выказваюць сваё меркаванне адносна гэтага.
Паводле nn.by
Post new comment