Беларусь магла б распачаць крымінальную справу па факце выкрадання ўкраінскай лётчыцы
Камітэт салідарнасці з Украінай заклікае далучацца да каманіі напісання зваротаў у Генпракуратуру Беларусі з нагоды незаконнага ўтрымання ў СІЗА горада Варонежа ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь замацаваныя артыкулы, па якіх магчыма прыцягненне да крымінальнай адказнасці асоб, незалежнасці ад таго, дзе і ў дачыненні да каго гэтыя злачынствы рабіліся.
"У межах універсальнай юрысдыкцыі патрабуйце крымінальнай адказнасці для вінаватых у незаконным вывазе з Украіны і ўтрыманні ў расійскай турме ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Па злачынствах супраць бяспекі чалавецтва няма тэрмінаў даўнасці прыцягнення да адказнасці!", – паведамляецца ў фэйсбуку КСУ.
Ваенны лётчык Надзея Саўчанка была захоплена 18 чэрвеня ў палон баявікамі "Луганскай народнай рэспублікі" і ў зараз утрымліваецца ў СІЗА горада Варонежа.
Паводле юрыстаў Камітэта салідарнасці з Украінай, дзеянні па незаконнаму вывазу і ўтрыманню ў расійскай турме Надзеі Саўчанкі падпадаюць пад прыкметы складу злачынства паводле арт.128 КК Рэспублікі Беларусь ("Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва"). Незалежна ад месца здзяйснення злачынства ў дачыненні да гэтага злачынства ўжываецца КК Рэспублікі Беларусь.
Складальнікі звароту прапануюць неабыякавым грамадзянам, кіруючыся артыкуламі 6 і 128 КК Рэспублікі Беларусь, прасіць Генпракуратуру Беларусі распачаць па факце незаконнага вывазу і ўтрымання за кратамі Надзеі Саўчанкі крымінальную справу.
Узор звароту можна паглядзець па спасылцы
Post new comment