Памятай пра дыктатара

Шведскі праваабаронца напісаў кнігу пра эвалюцыю дыктатуры ў Беларусі

Кніга “Памятка для дыктатара” пра беларускі рэжым рыхтуецца да друку ў Швецыі, паведамляе Радыё Рацыя.

Аўтар - кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Ostgruppen Марцін Угла. У сваім творы ён хоча паказаць станаўленне беларускай дыктатуры ды яе экспарт. Праваабаронца лічыць, што, дзякуючы знаёмству з яго кнігай, Беларусь ды яе сістэма будзе больш зразумелай для ўраду яго краіны і шараговага шведа.

- Гэта дастаткова канкрэтныя апісанні самых фундаментальных часоў беларускай дыктатуры, як гэтая дыктатура працуе на практыцы. Справа ў тым, што шведы мала ведаюць, што рэпрэсіі ў Беларусі ўжо даўно носяць сістэмны характар, гэта не новая з'ява, напрыклад, тое, што здарылася падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, - кажа пра сваю працу Марцін Угла.

Марціну Углу за дзейнасць на карысць дэмакратыі ў Беларусі ўжо шмат гадоў забаронены ўезд у Беларусь, нават як аматару хакея ў час чэмпіяната свету па хакеі ў Беларусі.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.