На Лідчыне забаранілі ўшанаваць памяць паўстанцаў Каліноўскага

27 ліпеня лідскія актывісты Руху “За Свабоду” збіраліся традыцыйна ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 года, аднак улады акцыю забаранілі. Гэта здарылася ўпершыню за 20 гадоў.

Мерапрыемства ладзіцца ў апошнюю нядзелю ліпеня штогод, пачынаючы з 1995-га года, ва ўрочышчы «Крыжы» у Лідскім раёне, дзе пахаваныя паўстанцы, што загінулі ў баі з царскімі войскамі.

Сёлета, упершыню за 20 гадоў, мерапрыемства не было дазволена, магчыма таму, што апошняя нядзеля прыпала на 27-га ліпеня — Дзень Незалежнасці. Таму давялося змяніць звыклы фармат: памяць паўстанцаў ушанавалі падчас набажэнства ў Белагрудскім касцёле, а творчую сустрэчу з бардам Андрэем Мельнікавым, прысвечаную Дню Незалежнасці, правялі на прыватнай тэрыторыі, піша nn.by.

Заўважым, што асобу кіраўніка паўстання Катуся Каліноўскага ў савецкай гісторыяграфіі адносілі да пантэона герояў, якія змагаліся за вызваленне народа ад самаўладдзя. Аднак, у сучаснай Беларусі стаўленне да яго афіцыйных уладаў неадназначнае, бо Кастусь Каліноўскі змагаўся не толькі супраць расійскага царызму, але і быў сапраўдным барацьбітом за незалежнасць роднай зямлі і шчырым абаронцам права беларусаў на самастойнасць і свабоду.

На фота фрагмент партрэта Кастуся Каліноўскага мастака Міколы Купавы.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.