У Мінску прайшоў канцэрт салідарнасці з Рыгорам Кійко

Канцэрт салідарнасці з мастаком Рыгорам Кійко, які мае патрэбу ў дарагіх леках і складанай аперацыі, сабраў больш за 7 мільёнаў рублёў.

На канцэрце выступілі музыкі Зміцер Бартосік і Зміцер Вайцюшкевіч. Апроч таго, пра асобу спадара Кійко і неабходнасць дапамогі яму распавялі палітыкі і грамадскія актывісты Павал Севярынец, Юлія Сцяпанава, Аляксей Марачкін, Ганна Шапуцька, Галіна Сіўчык.

За час канцэрту на лекаванне Рыгора Кійко было сабрана ў суме больш як 700 даляраў.

Рыгор Кійко — вядомы беларускі кераміст, сябра Саюзу мастакоў і суполкі «Пагоня». Доўгі час працаваў бібліятэкарам у касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску.

У 1997 годзе ён, адбіваючы на Дні Волі-1997 бел-чырвона-белы сцяг, быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два гады «хіміі» ў Зембінскай спецкамендатуры. Быў прызнаны «Amnesty International» вязнем сумлення. 8 лістапада 2001 годзе быў жорстка збіты пры абароне Курапатаў. Больш падрабязна пра Рыгора Кійко мы пісалі раней.

Ахвяраванні для Рыгора Кійко можна перадаць, звязаўшыся па тэлефонах: +37529 2753212 (Таццяна), +37544 7719817 (Марына).

Паводле krynitsa.info

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.