Ахова парадку на мітынгах – клопат уладаў

Гэта вынікае з адказу Брэсцкага аблвыканкама, куды праваабаронцы звярталіся з праблемай неадпаведнасці рашэння Бярозаўскага райвыканкама пастанове Савета Міністраў №207.

Намеснік старшыні аблвыканкама Леаніда Цупрыка паведамляе, што райвыканкаму дадзена даручэнне прывесці іх рашэнне ў адпаведнасць з пастановай СМ.

Нагадаем, згодна з пастановай Савета Міністраў №207 ад 5 сакавіка 2012 года, мясцовы выканаўчы орган павінен сам звяртацца ў міліцыю наконт аховы правапарадку на масавым мерапрыемстве, атрымаўшы заяву. Праваабаронцы спадзяюцца, што зараз звыклая спасылка чыноўнікаў на тое, што заяўнікі не маюць дамовы з міліцыяй, не будзе з’яўляцца падставай для забароны пікетаў.

Па матэрыялах spring96.org
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.