НДА накіравалі ў ААН альтэрнатыўны даклад у рамках працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (ПОЎНЫ ТЭКСТ)

Дакумент падрыхтавалі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт", ПЦ "Вясна", ПУ “Цэнтр прававой трансфармацыі”, Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, РГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, РГА "Прававая ініцыятыва", Камітэт "Салідарнасць", Ініцыятыва “За свабоднае веравызнанне”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскага.

Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека даклад змяшчае агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананні рэкамендацый, дадзеных па выніках першага цыкла УПА і прынятых Беларуссю, праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сферах з правамі чалавека ў краіне.

Універсальны перыядычны агляд (УПА), які ў дадзены момант праходзіць Беларусь, - гэта дастаткова новы (дзейнічае з 2006 года) механізм Савета па правах чалавека, што ацэньвае ступень, у якой кожная з 192 дзяржаў-членаў ААН выконвае свае міжнародныя абавязацельствы па правах чалавека. УПА закліканы паляпшаць сітуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека. Сітуацыя з правамі чалавека ў кожнай дзяржаве разглядаецца раз у пяць гадоў, нагадвае ПЦ “Вясна” 

Агляд робіцца на аснове трох ключавых дакументаў: інфармацыі, падрыхтаванай адпаведнай дзяржавай, інфармацыі, што сабрала Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама рэзюмэ дадатковай «вартай даверу і надзейнай інфармацыі», прадстаўленай іншымі зацікаўленымі бакамі, напрыклад, НДА, нацыянальнымі праваабарончымі арганізацыямі, прафсаюзамі, рэлігійнымі групамі.

Першы цыкл УПА Беларусь прайшла ў 2010 годзе. Да гэтага этапу беларускія НДА таксама рыхтавалі даклад у офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, быў прадстаўлены дзяржаўны даклад, праводзіліся кансультацыі паміж праваабаронцамі і прадстаўнікамі МЗС.

Па выніках першага цыкла УПА міжнародная супольнасць накіравала Беларусі 93 рэкамендацыі для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, 55 з іх былі падтрыманы краінай адразу (у маі 2010 года). У верасні 2010 года яшчэ 2 рэкамендацыі былі прызнаныя прымальнымі, 1 рэкамендацыя - часткова прымальнай, 15 рэкамендацый абвешчаныя рэалізаванымі, 1 - такой, што знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі, і 19 рэкамендацый прызнаныя непрымальнымі.

Вясной 2014 беларускія НДА падрыхтавалі даклад пра ход выканання гэтых рэкамендацый. Па ініцыятыве МЗС і Прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Мінску па гэтай жа тэме прайшлі нацыянальныя кансультацыі з удзелам прадстаўнікоў заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў.

Другі цыкл УПА намечаны на травень 2015 года. Беларусь павінна прадэманстраваць прагрэс у галіне сітуацыі з правамі чалавека з улікам рэкамендацый, прынятых ёю ў ходзе першага цыклу. Менавіта напярэдадні гэтага агляду НДА накіравалі свой даклад у офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.

Даклад дзяржавы павінен быць пададзены да 19 студзеня 2015 года.

Поўны тэкт альтэрнатыўнага дакумента, падрыхтаванага беларускімі НДА, можна спампаваць тут

Арыгінальны варыянт альтэрнатыўнага дакумента на ангельскай мове тут


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.