Чыноўнікі парушаюць Закон аб аб зваротах грамадзян, а пракуратура іх пакрывае

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 22 верасня атрымаў уведамленне з пракуратуры Магілёўскай вобласці за подпісам першага намесніка пракурора вобласці Алега Пімашкова. Абласная пракуратура адправіла скаргу Рыгора Кастусёва па колу.

У лісце паведамляецца, што зварот Рыгора Кастусёва аб парушэннях заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у Шклоўскім раённым выканаўчым камітэтэце накіраваны для разгляду пракурору Шклоўскага раёна Дзмітрыю Лянчэўскаму.
Нагадаем, што намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 7 верасня накіраваў скаргу на імя пракурора Магілёўскай вобласці Аляксандра Чадзюка.

У сваёй скарзе Рыгор Кастусёў, які стала пражывае ў Шклове, прасіў пракурора Магілёўскай вобласці прыняць меры да парушальнікаў беларускага заканадаўства ў пытаннях працы са зваротамі грамадзян з Шклоўскага райвыканкама.

Падставай для напісання скаргі паслужыла тое, што ў парушэнне закона аб зваротах грамадзян шклоўскія чыноўнікі не давалі Рыгору Кастусёву абгрунтаваныя адказы на яго звароты у Шклоўскі райвыканкам ва ўстаноўленыя законам тэрміны на працягу некалькіх месяцаў. Ліст аб разглядзе яго прапаноў з Шклоўскага райвыканкама даслалі толькі пасля зваротаў спадара Кастусёва ў пракуратуру Шклоўскага раёна і Магілёўскі аблвыканкам.
Сам Рыгор Кастусёў выказвае меркаванне, што супрацоўнікі пракуратуры Магілёўскай вобласці проста ўхіліліся ад канкрэтнай рэакцыі на яго скаргу, перанакіраваўшы яе ў пракуратуру Шклоўскага раёна на разгляд Дзмітрыю Лянчэўскаму.

“Чыноўнікі з Шклоўскага райвыканкама парушылі Закон аб зваротах грамадзян, на працягу некалькіх месяцаў не адказваючы на мае звароты, гэта факт, - кажа Рыгор Кастусёў. – Аднак пракуратура Магілёўскай вобласці чамусьці не захацела разглядаць маю скаргу і перанакіравала яе для разгляду пракурору Шклоўскага раёна Дзмітрыю Лянчэўскаму. Між тым я ўжо звяртаўся да яго са скаргай на дзеянні шклоўскіх чыноўнікаў, якія не выконваюць Закон аб зваротах грамадзян пісьмова, а таксама асабіста пабываў у яго на прыёме па гэтым пытанні 11 жніўня. Вялікага плёну ад той нашай гутаркі не было, мой зварот ён проста перанакіраваў для разгляду ў Шклоўскі райвыканкам, а пры размове рэакцыя была, што ён, маўляў, да парушэння Закона аб зваротах грамадзян Шклоўскім райвыканкамам не прычым. Таму я не вельмі веру ў тое, што пракуратура Шклоўскага раёна будзе сапраўды зацікаўлена ў тым, каб прымусіць шклоўскіх чыноўнікаў добрасумленна выконваць законы”.

Паводле ПЦ "Вясна" 
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.