У Камітэце ААН лічаць, што гомельскія чыноўнікі парушылі права грамадзян на мірныя сходы

Кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка, які дапамагаў актывістам абараніць правы на міжнародным узроўні, адзначае, што ўпершыню Камітэт па правах чалавека даў ацэнку рашэнню гомельскіх уладаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе.

Сайт gomelspring.org нагадвае, 7 мая 2009 года ў 10-ю гадавіну знікнення міністра МУС Юрыя Захаранкі прадстаўнікі аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) рэгіёну Пётр Кузняцоў, Юры Захаранка, Анатоль Паплаўны, Ларыса Шчыракова, Васіль Палякоў і Уладзімір Кацора правялі перад будынкам абласнога УУС акцыю, трымаючы ў руках фотаздымкі зніклага генерала. Усе яны былі прыцягнуты да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў Уладзімір Кацора да адміністрацыйнага арышту.

Не знайшоўшы ўнутры краіны прававой абароны, актывісты паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сёння міжнародныя эксперты прызналі беларускую ўладу вінаватай у групавым парушэнні правоў жыхароў Гомеля на выказванне меркавання і на правядзенне мірнага сходу. Адпаведнае рашэнне размешчана на афіцыйным сайце ААН.

"Фактычна гомельскім чыноўнікам у Жэневе пастаўленая тлустная двойка. Ім нагадалі пра міжнародныя абавязацельствы краіны і пра тое, як варта ставіцца да правоў і свабод грамадзян. Нават калі абмежаванні, накладзеныя на аўтараў за распаўсюд інфармацыі пра зніклага экс-міністра МУС з выкарыстаннем мірнага сходу дазволены нацыянальным заканадаўствам, беларускія ўлады ў гэтай справе не змаглі абгрунтаваць, якую небяспеку стварылі грамадзяне, выставіў на ўсеагульны агляд партрэты зніклага экс-міністра ўнутраных спраў", - пракаментаваў рашэнне Леанід Судаленка.

Зараз беларускія ўлады абавязаны перагледзець гэтую справу, вярнуць аўтарам кошт штрафаў, а таксама даць ім усім адпаведныя кампенсацыі. Урад Беларусі абавязаны прыняць меры па недапушчэнні аналагічных парушэнняў у будучыні, а таксама перагледзець Закон аб масавых мерапрыемствах і рашэнне гомельскіх уладаў аб парадку правядзення мірных сходаў у Гомелі такім чынам, што б практыка іх прымянення не прыводзіла ў будучыні да парушэння правоў, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Прынятае рашэнне ўрад Беларусі павінен апублікаваць, у тым ліку і на беларускай мове ў афіцыйных СМІ і выканаць яго на працягу 180 дзён.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.