Як правесці паспяховую PR-кампанію для сацыяльна-значных праектаў
Беларускі Нацыянальны моладзевы савет “РАДА” арганізуе 13 кастрычніка публічную лекцыю з удзелам каардынатара і капірайтара праекта “PRацоўня сацыяльнай рэкламы” Юліі Рымашэўскай.
"Як правесці паспяховую PR-кампанію для сацыяльна-значных праектаў" - тэма бліжэйшай публічнай лекцыі з цыклу сустрэчаў для маладых беларусак і беларусаў на самыя разнастайныя тэмы ў межах “Моладзевага кафэ”.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай інфармавання пра этапы планавання і рэалізацыі паспяховай PR кампаніі ў грамадскім сектары.
На лекцыі планцецца абмеркаваць складанасці прасоўвання сацыяльна значных праектаў у Беларусі і спосабы прыцягнення да іх увагі грамадства: асновы рэкламы і PR.
Асноўныя аспекты лекцыі:
- Што неабходна ведаць, каб арганізаваць паспяховую PR-кампанію;
- Асноўныя рызыкі падчас планавання і рэалізацыі дзейнасці;
- Пазнаёміцца з прыкладамі паспяхова і непаспяхова рэалізаваных кампаній у Беларусі і не толькі.
Месца правядзення: ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58 (2 паверх)). Пачатак а 17 гадзіне.
Post new comment