Беларусы крычалі “Слава Украіне!”, украінцы — “Жыве Беларусь!”
У Барысаве 9 кастрычніка на адборачным матчы Еўра-2016 "Беларусь - Украіна" гаспадары прадэманстравалі сапраўдную братэрскую салідарнасць.
З першых хвілінаў гульні беларускі і ўкраінскі фан-сэктары, якія знаходзіліся насупраць адзін аднаго за варотамі з двух бакоў стадыёну,зацягнулі разам ляпісаўскую песьню «Воіны Сьвету», украінскія заўзятары заводзілі «Жыве Беларусь!», беларускія — «Слава Украіне!», на што ўкраінцы адгукаліся «Героям слава!», разам сьпявалі «Пуцін х..ло», «Хто не скача — той маскаль», паведамляе Радыё Свабода.
Ня гледзячы на даволі сур’ёзную праверку на ўваходзе, на сэктары было прыемна заўважыць шмат людзей з нацыянальнай сымболікай, у другім тайме беларусы нават разгарнулі разам блакітна-жоўты і бел-чырвона-белы сьцягі.
“Упершыню і для мяне не быў важны вынік гульні, бо гэты матч, дзякуючы сяброўскай атмасфэры, стаў сапраўдным сьвятам, якое разам зрабілі заўзятары Беларусі ды Украіны", - кажа дырэктар “Арт-сядзібы” Павал Белавус.
“Добра схадзілі на футбол. Спартовы вынік для мяне ад пачатку быў другасным. Але атмасфэра і зарады абодвух сэктараў... Гэта было нешта! Куча пазытыву! Асабліва пацешыла: супольнае выкананьне песьні пра хуціна, украінскія зарады "Жыве Беларусь!" і беларускія "Слава Украіне!". Супэр!”, - піша ў фэйсбуку даўні фанат мінскага Дынама Алесь Яўдаха.
"Нерэальная атмасфера. Сама гульня, як пішуць тыя, хто глядзіць футбол часцей за мяне – вельмі не пра што, але вось атмасфера… Самую крутую атмасферу на футболе я заспеў на самай першай гульне БАТЭ VS Ювентус. Тады гэта было нешта неўявімае.
Сёння ў сто разоў лепш", - захапляецца фатогаф Антон Матолька ў livejournal.com
“Для некаторых жыхароў Барысава стала навіной што Пуцін – х…ло, кажуць сябры, якія былі ўчора на трыбунах. Але не толькі Барысаў, а ўся Беларусь цяпер пачула праўду!”, - адзначае ў сацсетках журналіст Валер Каліноўскі.
Нягледзячы на пройгрыш беларусаў, на стадыёне гэтым вечарам беларусы і ўкраінцы паказалі сапраўдныя братэрскія адносіны, салідарнасьць і павагу. Адзінства і падтрымка украінцаў і беларусаў была відавочнай, і гэта галоўнае ва ўчорашняй гульні.
***
P.S. Свята футболу азмрочылі дзеянні беларускіх праваахоўнікаў. Як паведамляе “Наша Ніва”, пасля гульні былі затрыманыя больш за сотню беларускіх і украінскіх заўзятараў. Частку з іх адпусцілі. 25 чалавек (14 украінцаў і 11 беларусаў) прайшлі праз суд. Украінскіх заўзятараў пакаралі пераважна арыштамі ад 5 да 10 сутак, беларускіх - штрафамі. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў міністэрству замежных спраў забяспечыць консульскую абарону затрыманых у Беларусі пасля футбольнага матчу украінцаў. Мяркуецца, што прычынаю затрымання стала ня столькі нацыянальная сімволіка, колькі выкананне шырокавядомага «хіта пра Пуціна».
Нагадаем, напярэдадні гульні Суд Кастрычніцкага раёну Міснка асудзіў як мінімум трох фанатаў зборнай Беларусі да арыштаў ад 7 да 10 сутак.
Post new comment