У Мінску адбудзецца форум, прысвечаны палітвязням
Як паведамляюць арганізатары, у мерапрыемстве прымуць удзел былыя палітвязні, праваабаронцы, культурны і грамадскія дзеячы, дыпламаты і журналісты.
Мэта форума - выказаць падтрымку палітвязням, чарговы раз прыцягнуць увагу беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці да іх лёсу, абмеркаваць магчымыя захады па іх вызваленю і недапушчэнню з'яўлення новых вязняў сумлення ў Бедарусі.
Падзея адбудзецца 16 кастрычніка па адрасе Чарнышэўскага, 3. Пачатак а 12 гадзіне.
Post new comment