Эсэ Вацлава Гаўла выдадзеныя па-беларуску

Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі Ў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 18. Уваход – вольны.

Кніга выбраных эсэ прэзідэнта Чэха-Славаччыны Вацлава Гаўла пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”, паведамляе сайт mzv.cz.

Кніга, якая мае назву "Жыццё ў праўдзе" і стала дзявятай у серыі "Чэшская калекцыя", змяшчае сем сусветнавядомых праграмных эсэ Вацлава Гаўла перыяду яго дысідэнцтва ў ЧССР (у тым ліку "Сіла бяссільных", "Гісторыя і таталітарызм" або "Слова пра слова"), і столькі ж прамоў аўтара часоў яго прэзідэнцтва. Кніга, апроч уласна твораў Гаўла, утрымлівае таксама "Дэкларацыю Хартыі-77", да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, і кароткі агляд ягонага жыцця ў датах.

Прадстаўленыя тэксты даюць яскравае ўяўленне пра надзвычайную глыбіню і аб’ёмнасць мыслення чэшскага гуманіста і грамадскага дзеяча. Нават праз шмат гадоў пасля свайго напісання, эсэ і прамовы вельмі надзённа гучаць і для беларускай сітуацыі.

Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.

Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі Ў (Незалежнасці 37а). Падчас прэзентацыі выступіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, а таксама будзе паказаны невялікі спектакль паводле аднаактавай п’есы Вацлава Гаўла. Пачатак а 18. Уваход – вольны.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.