Паведамленне МУС утрымлівае прыкметы дыскрымінацыі па нацыянальнасці

У Мінскім раёне затрымалі дзевяць чалавек, якіх падазраюць у арганізацыі незаконнай працоўнай эксплуатацыі. Паведамленне пра гэта з'явілася сёння на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Там удакладняецца, што супрацоўнікі МУС затрымалі групу цыганоў з Беларусі, якія, пераважна з выкарыстаннем значных дозаў алкаголю, дастаўлялі з розных мясцін Расеі —пацярпелых у Беларусь. Тут іх пад пагрозай фізічнай расправы прымушалі прадаваць планшэты, паведамляе Радыё Свабода.

«Цяпер затрыманыя дзевяць чалавек: як расейцы, так і грамадзяне нашай краіны. Усе яны — цыганы. Выяўленыя чатыры пацярпелыя. Умовы іх пражывання можна назваць непрымальнымі, а працу — рабскай, бо працавалі яны практычна за ежу», — паведамляецца на сайце МУС.

Раней было вядома пра беларусаў, якія траплялі ў замежнае рабства, напрыклад, у Дагестан. Цяпер жа ўжо расейцаў прымусам прывезлі працаваць у Беларусь.

«Гандаль людзьмі — гэта праблема, якая існуе ва ўсім свеце,— адзначае ў размове са Свабодай праваабаронца Тацяна Равяка. — У адной краіне гэтая з’ява распаўсюджаная болей, у іншай — меней. Тут шмат розных чыннікаў — як працуюць праваахоўнікі, які дабрабыт у краіне і г. д., — якія ўплываюць на ўзровень гэтага віду злачыннасці.

Што тычыцца канкрэтнага злачынства, пра якое паведамляе МУС Беларусі, то пакуль яго цяжка каментаваць. Тых матэрыялаў, якія ёсць на сайце, не хапае для аналізу, мы ня ведаем матэрыялаў крымінальнай справы.

Але пра адзін аспект гэтай справы ўжо можна казаць. Не павінна называцца нацыянальнасць людзей, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства. Гэта звычайна робіцца дзеля таго, каб не распальваць міжнацыянальную варожасць».
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.