Студэнт, стань свабодным і абароненым!
Каб зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх сакурснікаў больш годным, студэнты маюць магчымасць далучыцца да маніторынгу парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.
Сустрэча на гэтую тэму адбудзецца ў Міснку 3 лістапада. На яе запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ. Падаць заяўку можна да 31 кастрычніка ўключна.
На мерапрыемстве вы даведаецеся:
- што такое маніторынг і для чаго ён праводзіцца;
- як арганізаваць маніторынг на нацыянальным узроўне;
- пра вынікі маніторынга за 1-ае паўгоддзе 2014 г.;
- як запаўняць анкеты індывідуальных парушэнняў і апытанак па ўніверсітэту.
Маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод ажыццяўляецца з мэтай атрымання актуальнай інфармацыі аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі ў ВНУ Беларусі.
У кожным горадзе Беларусі, дзе знаходзяцца ВНУ, плануецца стварыць абсерваторыі, якія складаюцца з студэнтаў і выкладчыкаў, якія будуць ажыццяўляць маніторынг выканання акадэмічных свабодаў у сваім ВНУ. Сутнасць маніторынгу заключаецца ва ўдасканаленні выпадкаў парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.
Да ўдзелу ў маніторынгу запрашаюцца ўсе студэнты ВНУ Беларусі, якія зацікаўленыя ў станаўленні аўтаномных беларускіх універсітэтаў, свабодных ад парушэнняў акадэмічных, грамадзянскіх і іншых правоў і свабод, універсітэтаў, якія паважаюць і падзяляюць еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці.
Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам. Усе пытанні пра маніторынг ці мерапрыемства можна накіроўваць на адрас [email protected].
Даведка. Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім балонскім камітэтам і ўжо праводзіцца цягам апошніх трох год.
Post new comment