У Бабруйску інваліды распавялі пра выпадкі працоўнай дыскрымінацыі

Бабруйчане абмеркавалі праблемы людзей з інваліднасцю на занятках моўных курсаў. Азнаёміліся з этыкетам, парадамі па ўзаемадзеянні, падрыхтаванымі Офісам па правах людзей з інваліднасцю.

На сустрэчы прысутнічалі вазочніцы Святлана Якаўлева і Анастасія Фёдарава, інвалід 3-й групы Віталь Мурашкевіч. Госці расказалі пра ўласны вопыт з пошукам працы, паведамляе ПЦ “Вясна”.

-Звычайна, калі працадаўцы даведваюцца, што я ў вазку, палохаюцца, і адмаўляюць у працы. Яны думаюць, што калі ты не ходзіш, значыць у цябе і з галавой нядобра, - расказала Святлана Якаўлева.

-Працадаўцы не кажуць наўпрост пра сапраўдную прычыну адмовы - інваліднасць, а шукаюць нейкія дробныя зачэпкі, апраўдваюцца, як могуць, - дадае Анастасія Фёдарава.

Віталь Мурашкевіч акцэнтаваў увагу на адносінах паміж людзьмі з інваліднасцю і здаровымі людзьмі.

-Прынята лічыць, што людзі з інваліднасцю несамастойныя, іх пастаянна трэба шкадаваць, а нам хочацца, каб да нас ставіліся, як да роўных, - адзначыў Віталь. - Гэта тычыцца і працаўладкавання і звычайных стасункаў. Перамены павінны адбыцца ў саміх людзях, у іх галовах, тады з'явіцца і праца для людзей з інваліднасцю, і пандусы, і іншыя рэчы. А пакуль я, на жаль, не магу разлічваць нават на кар'ерны рост у сябе на працы.

На сустрэчы таксама прысутнічаў архітэктар Дзмітрый Мурашка, ён расказаў пра нарматывы, якімі павінны кіравацца распрацоўшчыкі і будаўнікі. Тэма безбар'ернага асяроддзя выклікала вялікую зацікаўленасць як у гасцей, так і ў студэнтаў курсаў.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.