Мова “Pro-мова”

Праграмісты БДУІР ствараюць курсы беларускай мовы для праграмістаў і радыётэхнікаў.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ствараюць курсы беларускай мовы для праграмістаў і радыётэхнікаў. Ініцыятыва носіць назву “Pro-мова БДУІР”.

Ідэя належыць студэнту 3 курсу БДУІР Антону. У межах універсітэцкага курсу сацыялогіі хлопец правёў даследаванне сярод студэнтаў універсітэту наконт іх стаўлення да беларускай мовы і жадання яе вывучаць. Вынікі анкетавання паказалі, што каля 40 працэнтаў навучэнцаў хочуць, каб беларускай мовы ва ўніверсітэце было болей, і маюць жаданне вывучаць яе як фармальна, так і нефармальна, паведамляе Радыё Свабода.

“Мяне прыемна здзівілі вынікі майго даследавання, пры тым, што гэта абсалютна тэхнічная ВНУ. Таму я вырашыў, што варта ва ўніверсітэце ствараць беларускамоўны асяродак, каб студэнты, якія прыхільна ставяцца да беларускай мовы, не пачуваліся адасобленымі, а мелі суполку, дзе можна як вывучыць беларускую мову, так і проста паразмаўляць на ёй пра будзённае”, — кажа Антон.

Курсы мяркуецца запусьціць ужо ў сярэдзіне лістапада. Адбывацца яны будуць у памяшканні ўніверсітэту. Антон кажа, што праблемаў з адміністрацыяй ня будзе — там прыхільна ставяцца да студэнцкіх ініцыятываў:

“Адміністрацыя заўжды падтрымлівае добрыя ініцыятывы. Я мяркую, што праблемаў ня будзе. Людзей, з якімі я буду ўзгадняць і пытанне памяшкання, і іншыя тэхнічныя рэчы, я разглядаю як сваіх хаўруснікаў. І я ўпэўнены, што падтрымка і разуменне будуць”.

У якасці ўзору ініцыятар курсаў “Pro-мова БДУІР” разглядае курсы “Мова нанова”. Гэта значыць, што заняткі хоць і будуць утрымліваць пэўны элемент акадэмічнасці, збольшага будуць адбываецца ў фармаце свабоднай камунікацыі паміж удзельнікамі, а таксама размоваў з запрошанымі гасцямі, напрыклад, з беларускімі музыкамі, і за праглядам кінастужак на беларускай мове.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.