Жыхары Бабруйску салідарныя са звольненымі сябрамі незалежнага прафсаюза

Сябраў пярвічкі СПБ, звольненых з завода ТДіА, затрымалі каля гарвыканкама, дзе яны сёння працягвалі галадоўку, і даставілі ў міліцыю для высвятлення асобаў. Тым часам на знак салідарнасці да галадоўкі гатовыя далучыцца 20 чалавек. Шараговыя бабруйчане абураныя такім стаўленнем да працоўных.

З Міхаілам Кавальковым, Мікалаем Жыбулем, Аляксандрам Варанкіным, Аляксандрам Грамыка і Алегам Шаўчэнка размаўляў намеснік начальніка УУС Андрэй Малахаў.

-Мы паведамілі Андрэю Малахаву, з якой мэтай распачалі галадоўку, ён сказаў, што нашы дзеянні нібыта падпадаюць пад артыкул аб несанкцыянаваных акцыях, - распавёў Міхаіл Кавалькоў. - Ніякіх пратаколаў на нас не складалі, нічога падпісваць не прапаноўвалі. Праз пару гадзін адпусцілі. Зараз мы абмяркоўваем, што рабіць далей. Але ўжо прынялі рашэнне абвясціць бестэрміновую галадоўку.

Міхаіл Кавалькоў адзначыў, што далучыцца да галадоўкі плануюць некалькі працоўных ТДіА, а таксама неабыякавыя бабруйчане.

“Каля 20 чалавек на сённяшні момант гатовыя далучыцца да галадоўкі. Заўтра яны збіраюцца напісаць зварот, адрасаваны мясцовым чыноўнікам, і занесці яго ў гарвыканкам. Што тычыцца гарадскіх уладаў, ніякай рэакцыі ад іх дасюль няма”, - дадае старшыня суполкі СПБ.

Нагадаем, што ў пятніцу галадоўнікам паабяцалі сустрэчу з старшынём гарвыканкама. Але, відаць па ўсім, Андрэй Каваленка не захацеў выслухоўваць праблемы простых працоўных. Пару дзён таму на сайце газеты гарвыканкама з'явіўся своеасаблівы "адказ" галадоўнікам, ананімны артыкул пад назвай "Голодный трюк". Невядомы аўтар "Бабруйскага жыцця" здзекліва апісвае падзеі вакол галадоўнікаў і дае адзіны, не менш здзеклівы афіцыйны каментар ад начальніка упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мікалая Балюка. Гэты артыкул быў перадрукаваны некаторымі мясцовымі сайтамі, але выклікаў, насуперак памкненням рэдакцыі "Бабруйскага жыцця", адваротную рэакцыю. Шараговыя бабруйчане былі абураныя такім стаўленнем да працоўных і акрэслілі стыль аўтара як "хамскі".

Паводле ПЦ "Вясна"

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.