Баранавіцкія актывісты накіравалі ліст у падтрымку Танкачовай

Баранавіцкія кіраўнікі і сябры грамадскіх арганізацый і палітычных партый 14 лістапада накіравалі калектыўны ліст у падтрымку кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай.

– Мы ведаем спадарыню Алену як таленавітую праваабаронцу і шчыра падтрымліваем яе актыўную грамадзянскую пазыцыю. Вельмі шкадуем, што стан справаў у нашай краіне не дае магчымасьці працаваць тут людзям, якія імкнуцца да станоўчых пераменаў у нашым грамадстве. Спадзяемся на яе хуткае вяртанне і надыход лепшых часін, калі да нас свабодна будуць прыязжаць разумныя, адукаваныя, таленавітыя, шчырыя людзі і працаваць у вольнай Беларусі. Таму мы далучаемся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны ў справе падтрымкі Алены Танкачовай, – паведаміла, паводле сайт spring96.org грамадская актывістка Анжаліка Камбалава.

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што баранавіцкія актывісты накіруюць асобны зварот на імя начальніка па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Аляксея Бегуна з мэтаю пераглядзець рашэнне і аднавіць від на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай.

Калектыўны зварот падпісалі: ПЦ “Вясна” – Гоўша Сяргей, “ТБМ” – Ярашэвіч Галіна, “БАЖ” – Белы Алесь, “АГП” – Камбалава Анжэла, Рух “За Свабоду” – Сырыца Віктар, “БХД” – Малашчанка Таццяна, “БСДП” – Болбат Вячаслаў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.