Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні запрашае на дыскусію

Дыскусія “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года”, арганізаваная БДПЧ сумесна з Freedom House з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, адбудзецца 9 снежня а 14 гадзіне у Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сойма Літоўскай Рэспублікі.

Беларускія і літоўскія праваабаронцы, грамадскія дзеячы і сваякі палітычных зняволеных у Беларусі абмяркуюць змены геапалітычнай сітуацыі і яе ўплыў на становішча спраў у галіне правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе сайт ПЦ “Вясна”

Таксама у Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сойма адбудзецца адкрыццё выставы "Вышэйшая мера".

Віціс Юрконіс, праектны дырэктар Freedom House, прадставіць асаблівасці міжнароднага кантэксту, што ўплываюць на прыняцце рашэнняў у Бруселі і суседніх з Беларуссю краінах, разважаючы, ці могуць пытанні геапалітыкі пераважыць пытанні правоў чалавека і дэмакратыі.

Ганна Герасімава, дырэктар Беларускага Дома правоў чалавека, прадставіць навіны па асноўных пытаннях у галіне правоў чалавека і чаканні адносна будучага Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", распавядзе пра актуальныя навіны і адкажа на пытанні пра праблему смяротнага пакарання. Сваякі палітвязняў падзеляцца асабістымі гісторыямі і поглядамі на салідарнасць міжнароднай супольнасці.

Пасля дыскусіі ў Сойме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца адкрыццё выставы беларускага фотажурналіста Сяргея Балая “Вышэйшая мера”, дзе прадстаўлены фотаздымкі маці беларусаў, пакараных смерцю.

Час і месца: 9 снежня 14:00 - 15:20, Сойм Літоўскай Рэспублікі (праспект Гедыміна, д. 53, Вільнюс), Еўрапейскае інфармацыйнае бюро Сойма.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, гасцям неабходна зарэгістравацца да 8 снежня па электроннай пошце: [email protected] - неабходна напісаць сваё імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), кантактны тэлефон, назву арганізацыі, якую прадстаўляеце.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.