Мікалая Статкевіча 12 студзеня пераводзяць ў калонію

Былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча павінны перавесці з турмы ў калонію. Пра гэта ён паведаміў журналісту Барысу Вырвічу, які жыве ў Бялынічах і перапісваецца з апазіцыйным палітыкам.

"У калонію мяне сапраўды павінны перавесці. Гэта павінна адбыцца 12 студзеня наступнага года, калі закончацца тры гады турэмнага рэжыму, на якія мяне асудзілі. Тут маглі пры адсутнасці спагнанняў вярнуць мяне ў калонію і праз паўтара года, але гэта не для "палітычных". З калоніі могуць вярнуць зноў сюды, але маёй пазіцыі гэта не зменіць", — цытуе ўрывак з ліста Статкевіча праваабарончы сайт spring96.org.

Зняволены палітык таксама паведаміў, што да яго даходзяць не ўсе лісты з волі. У прыватнасці, паводле слоў Вырвіча, Статкевіч напісаў, што не атрымліваў ад яго лістоў ужо некалькі месяцаў, хаця журналіст кожны месяц адсылае палітзняволенаму ліст або паштоўку з апошнімі навінамі з жыцця актывістаў дэмсіл Магілёўскай вобласці.

БедлаПАН нагадвае, пяцідзесяцівасьмігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль у зняволенні. У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010-га.

Першапачаткова палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання, перавёўшы ў магілёўскую турму № 4. Адміністрацыя калоніі палічыла, што Статкевіч "не паўстаў на шлях выпраўлення", "да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца" і пасля адбыцця пакарання мае намер "весці злачынны спосаб жыцця".

Палітыку неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але Статкевіч катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.