У Мінску правялі пікет салідарнасці з… народам

Вечарам 8 снежня анархісты правялі ў Мінску несанкцыянаваны пікет «супраць антысацыяльных ініцыятыў уладаў». У акцыі ўдзельнічалі прыкладна паўтара дзясяткі чалавек.

Пікет прайшоў блізу рэстарана «Макдональдс», што каля станцыі метро «Пушкінская», піша "Наша Ніва" са спасылкай на БелаПАН.

Прыблізна ў 18.25 маладыя людзі разгарнулі банар «Улада рабуе народ». Яны запалілі фальш-фаеры і пачалі скандаваць: «Власть грабит народ!», «На зарплаты денег нет — на ментов ушел бюджет», «От властей толку нет — забастовка наш ответ», «Платишь налоги — протянешь ноги!» і іншыя.

Падчас акцыі яе ўдзельнікі раздавалі прахожым улёткі.

«Урад плануе павялічыць падатак з грамадзян і ўвесці падатак на беспрацоўных і пры гэтым павялічваць фінансаванне праваахоўных органаў, як гэта запланавана ў бюджэце на 2015 год. Мы, анархісты, выступаем супраць такога рабавання народа. Кантраляваць і размяркоўваць бюджэт павінны тыя, хто сапраўды працуе, а не чыноўнікі, якім няма справы да нашых праблем», — заявіў у мегафон адзін з удзельнікаў акцыі.

Пікет доўжыўся не больш за пяць хвілін, ніхто затрыманы не быў

Як вядома ўлады прынялі рашэнне пра павялічэнне падаходнага падатку, які, як заяўлена, пойдзе на фарміраванне мацярынскага капіталу, атрыманне якога магчыма толькі ў далёкай перспектыве. Павялічваецца да 15 год мінімальны афіцыйны працоўны стаж для атрымання пенсіі. Пры гэтым у наступным годзе павялічваюцца выдаткі на сілавыя структуры. У іншых краінах такія непапулярныя захады ўлады  імгненна б выклікалі хвалю абурэння ў грамадстве і стыхійныя масавыя акцыі пратэсту. У нас жа народ маўчыць, яго інтарэсы выйшла бараніць купка смельчакоў.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.