Актывіста арыштавалі, каб даведацца, што ён рабіў ва Украіне?
Па прыездзе з Украіны баранавіцкая міліцыя затрымала Зміцера Палойку. У гарадской міліцыі паведамілі, што ён адбывае 10-ці дзённы арышт ў ізалятары часовага ўтрымання за дробнае хуліганства.
“Апошнія некалькі месяцаў Зміцер быў ва Украіне, і як толькі ён прыехаў на вакзал у Баранавічы, яго затрымалі. Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле артыкула КоАП (“дробнае хуліганства”) і пакараў 10 суткамі арышту, якія ён цяпер адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання. У гэтай справе насамрэч шмат незразумелага, бо пакаралі за дробнае хуліганства Змітра, а ў міліцыю выклікаюць і дапытваюць ягоных сваякоў, прычым просяць іх не пакідаць горад”, - адзначае Віктар Сырыца.
Post new comment