12 найбольш абсурдных адміністрацыйных спраў за мінулы год

ГА «Альтэрнатыва» стварыла каляндар на 2015 год, прысвечаны актывістам грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне.

У цэнтры ўвагі 12 чалавек – ахвяры найбольш абсурдных адміністрацыйных спраў, сфальсіфікаваных беларускімі ўладамі ў перыяд 2014 года, піша “Новы Час”.

У каляндар былі ўключаныя фотаздымкі незалежных СМІ, зробленыя падчас акцый, судовых пасяджэнняў, а таксама ў самы доўгачаканы момант вызвалення вязняў з ЦІП на Акрэсціна ў Мінску.

З дапамогай календара ГА «Альтэрнатыва» хоча нагадаць грамадству пра праблему палітычных вязняў у нашай краіне, таксама прыцягнуць увагу да незаконнай і жахлівай практыцы уладаў праводзіць прэвентыўныя затрыманні непажаданых ім грамадзян з іх наступнай ізаляцыяй ў турме.

«Калі беларускія грамадзяне не будуць звяртаць увагу на такую палітыку ўладаў, у 2015 годзе такіх ахвяр ўсталяванай сістэмы будзе нашмат больш, быць можа, гэта закране ўжо і іх саміх», – папярэджваюць стваральнікі календара.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.