На Кубе вызвалілі 11 палітвязняў
Кубінскія ўлады адпусцілі на волю яшчэ восем палітычных зняволеных з ліку 53 чалавек, якіх Гавана абяцала вызваліць згодна з дасягнутай нядаўна дамоўленасцю з ЗША.
У выніку колькасць вызваленых з турмаў за апошнія два дні палітвязняў вырасла да 11 чалавек. Большасць вызваленых з’яўляюцца сябрамі дысідэнцкай групы “Патрыятычны саюз Кубы”, паведамляе Радыё Свабода.
Вызваленне дысідэнтаў з’яўляецца адной з дамоўленасцяў аб нармалізацыі адносін паміж Злучанымі Штатамі і Кубай. Гэтая дамоўленасць прадугледжвае пашырэнне сувязяў паміж дзвюма краінамі і магчымае аднаўленне дыпламатычных адносінаў, якія былі перапыненыя больш за пяцьдзесят гадоў таму.
Чакаецца, што пытанне пра тэрміны аднаўлення дыпламатычных адносін будзе абмяркоўвацца падчас планаванага візіту ў Гавану памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Лацінскай Амерыкі Рабэрты Джэйкабсан ў канцы студзеня.
Post new comment